Ірына Аляксандраўна Нафрановіч

Іры́на Алякса́ндраўна Нафрано́віч (нар. 1 мая 1984, Мядзел, Мінская вобласць) — беларуская лыжніца і біятланістка, чэмпіёнка і бронзавы прызёр Сусветнай Універсіяды, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біятлон
Ірына Нафрановіч
Поўнае імя Ірына Аляксандраўна Нафрановіч
Нарадзілася 1 мая 1984(1984-05-01) (39 гадоў)
Мядзел, Мінская вобласць
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь

Кар’ера правіць

Пачала спартыўную кар’еру, займаючыся лыжным спортам. У 2002 годзе ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Шонахе, дзе двойчы займала 38-е месца (5 км каньком і 15 км класікай), а таксама была 48-й у гонцы на 15 км каньковым стылем. У 2003 годзе на Зімовай Універсіядзе ў Тарвізіа была 27-й у пяцікіламетровай гонцы класікай.

У далейшым удзельнічала ў гонках кантынентальнага кубка і марафонах. У снежні 2004 года дэбютавала на Кубку свету, заняла 50-е месца ў класічным спрынце. У лютым 2005 года ўпершыню паднялася на подыум у марафоне, заняўшы трэцяе месца на 55-кіламетровай гонцы ў Оберамергау[1]. Па выніках сезона 2004/05 заняла чацвёртае месца ў агульным заліку Марафонскага лыжнага кубка.

На Зімовай Універсіядзе 2007 у Праджэлата выйграла бронзавы медаль у гонцы на 5 км, саступіўшы Юстыне Кавальчык і Алене Прохазковой, а ў гонцы пераследвання была 15-й. У эстафеце, у камандзе з Алёнай Саннікавай і Вольгай Васілёнак заваявала залаты медаль. У тым жа 2007 годзе ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту, была 64-й у спрынце класічным і 37-ы ў мас-старце. У сезоне 2007/08 правяла свае апошнія гонкі ў рамках лыжнага Кубка свету.

У 2009 годзе ў чарговы раз прыняла ўдзел у Універсіядзе, заняла 35-е месца ў гонцы на 5 км вольным стылем і была дзевятай у эстафеце. У сезоне 2009/10 двойчы займала прызавыя месцы на другарадных лыжных турнірах — каньковым спрынце ў Харкаве ў рамках Кубка Усходняй Еўропы, і 30-кіламетровым марафоне ў Токсаве.

У сезоне 2010/11 перайшла ў біятлон. У сваёй дэбютнай гонцы на Кубку IBU, у лістападзе 2010 года ў Бейтастолене, заняла восьмае месца, гэты вынік застаўся для яе лепшым у кар’еры. У далейшым прыняла ўдзел яшчэ ў васьмі этапах Кубка IBU. У агульным заліку спаборніцтваў заняла 47-е месца, набраўшы 96 ачкоў. На Універсіядзе 2011 года ў Эрзуруме была 14-й у індывідуальнай гонцы, 21-й у спрынце, 19-й у пасьюце і пятай у мас-старце.

У снежні 2010 года ў адзіны раз прыняла ўдзел у гонцы Кубка свету па біятлоне, заняла 96-е месца ў спрынце на этапе ў Гохфільцэне. Па заканчэнні сезона 2010/11 завяршыла спартыўную кар’еру.

Працуе інструктарам па фізпадрыхтоўцы ў Маскоўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Беларусі (г. Мінск)[2]. Уваходзіла ў склад беларускай дэлегацыі на Паралімпіядзе-2014 у якасці спартсмена-«лідара»[3], пры яе ўдзеле лыжніца Ядвіга Скарабагатая заваявала бронзавы медаль у спаборніцтвах са слабым зрокам. Таксама ўваходзіла ў трэнерскі штаб лыжнай зборнай на II Зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Нарвегіі (2016).

Асабістае жыццё правіць

Скончыла сярэднюю школу № 3 горада Мядзел і Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры (2008).

Зноскі

Спасылкі правіць