Ірына Аляксандраўна Палянская
Іры́на Алякса́ндраўна Паля́нская (1918, сяло Трыгорскае — 26 ліпеня 2011[3], Мінск) — беларуская спявачка. Па меркаванні музыказнаўцы Вольгі Брылон, з’яўляецца заснавальніцай беларускай песеннай эстрады[4].
Ірына Аляксандраўна Палянская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 2011[2] |
Месца смерці | |
Краіна | |
Муж | Барыс Паўлавіч Карамышаў[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Кар’ера спявачкі пачалася ў Ленінградзе, дзе яна была салісткай джаз-аркестра Барыса Карамышава. У гады Вялікай Айчыннай вайны Палянская выступала ў складзе франтавой канцэртнай брыгады. Па словах відавочцаў, нават на імправізаваную сцэну яна выходзіла заўсёды прыгожая, элегантная, у модных сукенках і абавязкова ў туфлях на абцасе. У БССР Ірына Палянская прыехала ў сярэдзіне 1950-х гадоў.
Публіка называла яе «беларускай Шульжэнка». Пакінуўшы сцэну, Ірына Палянская працавала педагогам па вакале. Сярод яе вучняў — Нэлі Багуслаўская, Надзея Мікуліч, Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Таццяна Арлоўская, Алёна Свірыдава .
Ірына Палянская сышла са сцэны роўна ў 55 гадоў. Першы запіс спявачкі адбыўся толькі ў 1998 годзе ва ўзросце 80 гадоў на беларускім радыё дзякуючы актыўным намаганням кампазітара Ізмаіла Капланава, які арганізаваў запіс да юбілею артысткі. За шматгадовую канцэртную і педагагічную дзейнасць Палянская не была адзначана ганаровымі званнямі і прафесійнымі ўзнагародамі[5].
Сям’яПравіць
Першы муж — дырыжор Барыс Карамышаў (нарадзіўся сын Юрый), другі — піяніст і кампазітар Эмануіл Разнікоўскі, трэці — Аляксандр Джыкія.
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20210409075448/https://news.tut.by/culture/716645.html
- ↑ https://naviny.online/rubrics/culture/2011/07/26/ic_news_117_373192
- ↑ Яновская, Оксана. Умерла Ирина Полянская, одна из первых белорусских эстрадных певиц(руск.), TUT.BY (26 лiпеня 2011 / 15:51). Праверана 20 сакавіка 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Брылон, Ольга.. 22 апреля певице Ирине Полянской, с которой начиналась наша эстрада, исполнилось бы 100 лет (руск.). СБ. Беларусь сегодня (21 апреля 2018). Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Яновская, Оксана. Жизнь Ирины Полянской продолжается в её учениках(руск.), naviny.by (28.07.2011 / 20:07). Праверана 20 сакавіка 2021. Архівавана 25 кастрычніка 2021.
ЛітаратураПравіць
- В.Б. ПАЛЯНСКАЯ ІРЫНА (Полянская Ирина, Palianskaja Irina) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 224. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх