Ісмаіл Ханія (араб. إسماعيل هنية‎‎; 8 мая 1963(1963-05-08)[1][2][…], 29 студзеня 1963(1963-01-29)[3] ці 29 студзеня 1962(1962-01-29)[4], Аль-Шаці[d], Газа31 ліпеня 2024(2024-07-31)[5][6], Тэгеран[7]) — палестынскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.

Ісмаіл Ханія
араб. إسماعيل عبد السلام أحمد هنية‎‎
Дата нараджэння 8 мая 1963(1963-05-08)[1][2][…], 29 студзеня 1963(1963-01-29)[3] ці 29 студзеня 1962(1962-01-29)[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2024(2024-07-31)[5][6]
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 29 студзеня 1963 года ў лагеры палестынскіх бежанцаў аль-Шаці ў сектары Газа. Скончыў Ісламскі ўніверсітэт Газы па кафедры арабскай літаратуры (1987). Уступіў у шэрагі ХАМАС у 1987 годзе.

У 1992 годзе Ісмаіл Ханія быў дэпартаваны ізраільскімі ўладамі ў Паўднёвы Ліван, праз год ён вярнуўся ў сектар Газа і пачаў працаваць у Ісламскім універсітэце. З'яўляўся адным з бліжэйшых памочнікаў духоўнага лідара ХАМАСа шэйха Ахмада Ясіна. У 1998 годзе ён узначаліў яго канцылярыю. У 2004 годзе пасля знішчэння Ясіна і яго пераемніка Абд аль-Азіза Ранцісі Ісмаіл Ханія ўзначаліў урад ХАМАСа ў Газе. У маі 2017 года абраны новым кіраўніком палітбюро ХАМАС. Жыў у Катары.

Многія сыны Ісмаіла Ханіі і іншыя яго сваякі былі ліквідаваныя падчас ваеннай аперацыі «Жалезныя мячы» ў Газе, якая пачалася пасля разні, учыненай 7 кастрычніка 2023 года тэрарыстамі ХАМАСа ў Ізраілі. 20 мая 2024 года Генеральны пракурор Карым Хан запытаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт лідараў ХАМАС, у т.л. Ісмаіла Ханіі.

Забіты ў Тэгеране 31 ліпеня 2024 года. Авіяўдар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана, куды ён прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна.

Зноскі

правіць