Італьянская акупацыя Мальёркі

Італьянская акупацыя Мальёркі (італ.: Occupazione italiana di Maiorca; ісп.: Presencia militar italiana en Mallorca) адбылася ў 1936—1939 гадах падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Італія ўступіла ў вайну ў 1936 годзе з мэтай анексіі Балеарскіх астравоў і Сеуты і стварэння на іх тэрыторыі дзяржавы-сатэліта[1]. Яна імкнулася захапіць Балеарскія астравы, бо яны, займаючы стратэгічна важнае становішча, звязвалі Францыю і яе калоніі ў Паўночнай Афрыцы, а таксама Гібралтар і Мальту[2]. У выніку аперацыі італьянцамі былі заняты важныя аэрапорты і парты[3].

акупацыйная зона Італіі
Італьянская акупацыя Мальёркі
італ.: Majorca
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Балеарскія астравы падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Мальёрка размешчана ў цэнтры. Блакітным — тэрыторыя, акупаваная войскамі Італіі і Франка. Шэрым — тэрыторыя, якая знаходзілася пад кіраваннем Другой Іспанскай Рэспублікі.
Балеарскія астравы падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Мальёрка размешчана ў цэнтры. Блакітным — тэрыторыя, акупаваная войскамі Італіі і Франка. Шэрым — тэрыторыя, якая знаходзілася пад кіраваннем Другой Іспанскай Рэспублікі.
< 
 >
1936 — 1939

Сталіца Пальма-дэ-Мальёрка
Форма кіравання акупацыя
Праконсул
 • 1936 Арканавальда Банакорсі

За некаторы час да поўнага ўмяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспанію была паслана дыверсійная група пад камандаваннем лідара чорнакашульнікаў Арканавальда Банакорсі, якая высадзілася на востраве Маёрка і захапіла яго[4]. Банакорсі быў прызначаны праконсулам Балеарскіх астравоў[4]. Ён абвясціў Маёрку бестэрміновым валоданнем Італіі[5]. Банакорсі быў ініцыятарам жорсткага тэрору, у выніку якога было расстраляна больш за 3 000 чалавек (большая частка — камуністы), уключаючы ўсіх зняволеных[4]. Захапіўшы Пальму-дэ-Маёрку, ён перайменаваў галоўную вуліцу ў Via Roma (Рымская вуліца) і ўсталяваў на ёй помнікі Рымскага арла[6]. Пазней за сваю дзейнасць на востраве быў узнагароджаны медалямі[4].

Мальёрка стала авіябазай для італьянскіх ВПС, якія здзяйснялі налёты на прыбярэжныя гарады мацерыковай Іспаніі, кантраляваныя войскамі рэспубліканцаў[7]. Першапачаткова тут грунтавалася нязначная колькасць самалётаў, каб пазбегнуць узброеных сутыкненняў з Вялікабрытаніяй і Францыяй[8]. Аднак тыя працягвалі не прадпрымаць ніякіх дзеянняў у дачыненні да Італіі, і на востраве былі разгорнуты 12 самалётаў, адзін з якіх пілатаваў сын Беніта Мусаліні — Бруна[8]. Да студзеня 1938 года колькасць італьянскіх ВПС на астравах павялічылася ў 2 разы, і ў сувязі з гэтым пачасціліся іх налёты на караблі краін-інтэрнацыяналістаў, якія ішлі з ваеннай дапамогай для рэспубліканцаў[9]. Павелічэнне колькасці італьянскіх бамбардзіроўшчыкаў на востраве, колькасці налётаў на парты рэспубліканцаў і на інтэрнацыяналісцкія караблі былі ацэнены ўрадам Францыі як правакацыйныя[8].

11 (або 12) красавіка 1939 года, пасля перамогі Франсіска Франка ў грамадзянскай вайне і ўварвання італьянскіх войскаў у Албанію, Мусаліні аддаў загад аб вывадзе войскаў з Іспаніі[10]. Падставай да гэтага загаду паслужыў хуткі захоп Вермахтам Чэхаславакіі і пачатак падрыхтоўкі войскаў да ўварвання ў краіны Усходняй Еўропы[10].

Зноскі

  1. R. J. B. Bosworth. The Oxford handbook of fascism. Oxford, UK: Oxford University Press, 2009. Pp. 246.
  2. John J. Mearsheimer. The Tragedy of Great Power Politics. W. W. Norton & Company, 2003.
  3. LIFE 22 November 1937.
  4. а б в г Mr. Ray Moseley. Mussolini’s Shadow: The Double Life of Count Galeazzo Ciano. Yale University Press, 2000. Pp. 27.
  5. Raanan Rein. Spain and the Mediterranean Since 1898. London, England, UK; Portland, Oregon, USA: FRANK CASS, 1999. Pp. 155.
  6. Abulafia, David. 2001. The Great Sea: A Human History of the Mediterranean. Oxford University Press. p. 604
  7. S. Balfour. Spain and the Great Powers in the Twentieth Century. Routledge, London, England, UK; New York, New York, USA: 1999. p. 172.
  8. а б в Reynolds Mathewson Salerno. Vital Crossroads: Mediterranean Origins of the Second World War, 1935—1940. Cornell University, 2002. Pp. 32.
  9. Reynolds Mathewson Salerno. Vital Crossroads: Mediterranean Origins of the Second World War, 1935—1940. Cornell University, 2002. Pp. 29.
  10. а б Robert H. Whealey. Hitler And Spain: The Nazi Role in the Spanish Civil War, 1936—1939. Paperback edition. Lexington, Kentucky, USA: University of Kentucky Press, 2005. Pp. 62.