Іў Мантан
Іў Мантан (фр.: Yves Montand [iv mɔ̃ˈtɑ̃], сапраўднае імя Іва Ліві (італ.: Ivo Livi), 13 кастрычніка 1921 — 9 лістапада 1991) — французскі спявак-шансанье і акцёр.
Іў Мантан Yves Montand | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1991[2][4][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Жонка | Сімона Сіньёрэ |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кінаакцёр, акцёр, шансанье, спявак, цырульнік, танцор |
Гады актыўнасці | 1945—1991 |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | шансон |
Супрацоўніцтва | Эдзіт Піяф, Франсіс Лемарк |
Узнагароды | |
yves-montand-site-officiel.com | |
![]() | |
![]() |
Упершыню ён выйшаў на сцэну пад псеўданімам у сямнаццаць гадоў. У 1944 годзе падчас выступу Мантана ў Парыжы яго заўважае Эдзіт Піяф. На некаторы час Мантан, які быў маладзейшы Піяф на 6 гадоў, становіцца палюбоўнікам, а яна — настаўніцай. Таксама яна займаецца яго рэпертуарам і просіць сваіх суаўтараў напісаць яму некалькі песень. Яны разам выступаюць на эстрадзе да 1946 года, калі Піяф парывае з Мантанам.
ЭстрадаПравіць
У канцы 1940-х гадоў Мантан знаёміцца з музыкантамі, якія стануць яго вернымі сябрамі і суаўтарамі: піяністам Бобам Кастэла, гітарыстам Анры Крола і паэтам-выканаўцам Франсісам Лемаркам. Крола знаёміць Мантана з паэтам Жакам Прэверам. Вершы Прэвера стануць асновай рэпертуару Мантана на шмат гадоў і праславяць яго на ўвесь свет (Les Feuilles mortes, Barbara).
У маладосці Мантан культываваў вобраз «пралетара-спевака»: частыя героі яго песень — дальнабойшчык, салдат, сезонны рабочы, баксёр.
Апошняя серыя яго канцэртаў прайшла ў 1981 годзе ў прэстыжным парыжскім зале «Алімпія».
Кінакар’ераПравіць
У 1946 годзе Мантан сыграў галоўную мужчынскую ролю ў фільме «Брама ночы» Марселя Карнэ па сцэнарыі Жака Прэвера. Тым не менш, яго гульня не выклікала даверу публікі. Вобраз, створаны ў трылеры «Плата за страх», быў больш пераканаўчым. У 1960-1970-я гады пасталелы Мантан па-сапраўднаму раскрываецца як акцёр (фільмы Коста-Гаўраса і Клода Сатэ).
Мантан таксама здымаўся ў кіно ў Еўропе і Амерыцы: у прыватнасці, у фільме «Зоймемся каханнем», дзе яго партнёрам была Мэрылін Манро.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11858359X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Yves Montand // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11858359X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б aveleyman.com
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11858359X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 мая 2021.
- ↑ OPAC SBN Праверана 18 мая 2021.
- ↑ Exhumation du corps d'Yves Montand // L'Humanité — RF: 1997. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іў Мантан