Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў

савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з І. Е. Любімаў)

Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў (13(25).5.1882[2], в. Старышчава[2] Калагрыўскі павет Кастрамской губерні[3] — 27.11.1937, Масква[3]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў
Род дзейнасці рэвалюцыянер, палітык
Дата нараджэння 13 мая 1882(1882-05-13) ці 1882
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1937(1937-11-27)[1] ці 1937
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

З сялян[3][4]. Скончыў пачатковую сельскую школу[3]. Вучыўся ў рамесна-настаўніцкай школе[4]. З 1899 года працаваў настаўнікам у земскай школе[3][4]. Член РСДРП з 1902 года[2][3][4]. Прафесійны рэвалюцыянер, у 1902—1906 гадах вёў партыйную працу ў Яраслаўлі, Кінешме, Вічузе, Кастраме[2][4]. Бальшавік, дэлегат V з’езду РСДРП[2][3]. У 1907—1910 гадах партыйны арганізатар ў Сакольніцкім раёне Масквы, член МК РСДРП[2].

Двойчы быў арыштаваны[4]. У 1910 годзе сасланы ў Ніжні Ноўгарад[2], у 1911 годзе высланы ў Валагодскую губерню[3][4]. З 1915 года служыў у Земскім саюзе ў Мінску[4]. У 1916 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію[2], служыў у Земгары[ru][3]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года намеснік старшыні і старшыня Мінскага Савета[2][3][4], адзін з арганізатараў 1-га з’езда салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронта[2]. Са жніўня 1917 года гарадскі галава Іванава-Вазнясенска[3][4], затым намеснік старшыні гарадскога выканкама[4]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1918 годзе старшыня Іванава-Вазнясенскага губвыканкама[3]. Выбраны членам Устаноўчага сходу[4] ад Уладзімірскай акругі, № 6 — бальшавікі, удзельнік паседжання УС 5 студзеня 1918 года[3].

Падчас Грамадзянскай вайны ў кастрычніку 1919 — лістападзе 1920 года член Рэвваенсавета[3] і надзвычайны ўпаўнаважаны па снабжэнні Туркестанскага фронта[2][4]. Шмат зрабіў для супрацы рускіх і мусульманскіх камуністаў ва ўмацаванні савецкай улады ў Туркестане, аб’яднанні ваенных намаганняў нацыянальных рэспублік для стварэння рэгулярных часцей Чырвонай Арміі, арганізацыі яе забеспячэння і баявых дзеянняў супраць Белага руху і яго саюзнікаў.

З 1920 года член Прэзідыума ЦВК Туркестана, намеснік старшыні ЦК кампартыі Туркестана[2] і старшыня СНК Туркестанскай АССР[3][4]. З 1921 года член Прэзідыума УСНГ Украіны[2][4]. У 1921—1924 гадах намеснік старшыні і старшыня Галоўнага ўпраўлення бавоўнавага камітэта (Галбавоўнкам) пры УСНГ, намеснік старшыні Сярэднеазіяцкага бюро ЦК РКП(б)[2], старшыня Сярэднеазіяцкай эканамічнай нарады[4]. Стваральнік сістэмы «сельскагаспадарчай монакультурнасці» азіяцкіх рэспублік, што прычынілася вузкай бавоўнавай спецыялізацыі і згортванню іншых кірункаў сельскай гаспадаркі, прычым незалежна ад прыдатнасці глебаў[4]. У 1924—1926 гадах намеснік старшыні Выканкама Массавета і член Прэзідыума УСНГ СССР[2].

У 1925 годзе на XIV з’ездзе ВКП(б) абраны кандыдатам у члены ЦК, на XV—XVII з’ездах ВКП(б) — членам ЦК (снежань 1937 — чэрвень 1938).[2][3] У 1926—1930 гадах старшыня Цэнтрасаюза СССР[2]. З лістапада 1930 года намеснік наркама знешняга і ўнутранага гандлю СССР і гандльпрад у Германіі[2][3] — важнейшая тым часам пасада ў сістэме знешняга гандлю СССР. Пры раздзяленні УСНГ СССР 5.1.1932 года быў створаны Наркамат лёгкай прамысловасці СССР, І. Любімаў прызначаны наркамам[2].

Зняты з пасады наркама 7.9.1937 года як «не адолеўшы працу», да таго часу, у т.л. праз масавыя рэпрэсіі, лёгкая прамысловасць была дэзарганізавана, арыштаваны 24.9.1937 года[4]. Прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання[3]. Расстраляны 27.11.1937 года[3].

Рэабілітаваны ў 1956 годзе[3].

Узнагароды правіць

  • Ордэн Леніна[2] (17.1.1936)

Зноскі

  1. Любимов Исидор Евстигнеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у СВЭ, Т. 5 1978.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Протасов 2008.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Залесский 2000.

Літаратура правіць

  • Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000.
  • Протасов Л. Г. Люди Учредительного собрания: портрет в интерьере эпохи. — М.: РОСПЭН, 2008.
  • Советская военная энциклопедия. В 8 т. / Гл. редкомиссия: Н.В. Огарков (предс.) [и др.].. — М.: Воениздат, 1978. — Т. 5. Линия адаптивной радиосвязи — Объектовая противовоздушная оборона. — 687 с.