Ігар Міхайлавіч Курбатаў

вучоны
(Пасля перасылкі з І. М. Курбатаў)

Ігар Міхайлавіч Курба́таў[3][4] (13 сакавіка 1905 — 19 кастрычніка 1969) — беларускі савецкі вучоны, фізіёлаг раслін. Доктар біялагічных навук (1949), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Ігар Міхайлавіч Курбатаў
Дата нараджэння 13 сакавіка 1905(1905-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1969(1969-10-19) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык
Навуковая сфера біялогія і фізіялогія раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1949)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

І. М. Курбатаў нарадзіўся ў Маскве. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1939—1941 гг. працаваў у педагагічным інстытуце ў Віцебску — загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі. У 1954—1969 гг. загадчык кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі БСГА[5].

Навуковая дзейнасць

правіць

І. М. Курбатаў займаўся вывучэннем уздзеяння гумуса глебы і торфу на працэсы росту каранёў раслін, сінтэзу раслінамі пігментаў, інтэнціўнасць фотасінтэзу і інш. Сярод апублікаваных прац:

  • Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений. Горки, 1968;
  • К вопросу о природе гумуса почв и торфов. // Труды Белорусскойс.-х. академии, 1959 (разам з Е. І. Двойнішнікавай і В. Ф. Курбатавай).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 45.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. T. 3: Катэнарыя — Недайка — С. 112.
  3. БелЭн 1999.
  4. ЭПБ 1984.
  5. Кафедра батанікі БДСГА (руск.)

Літаратура

правіць