Ія Міхайлаўна Папова

(Пасля перасылкі з І. Папова)

Ія Міхайлаўна Папова (нар. 15 мая 1924, г. Алма-Ата) — беларускі архітэктар.

Ія Міхайлаўна Папова
Дата нараджэння 15 мая 1924(1924-05-15) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Прэмія Савета Міністраў СССР

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1950 года працавала ў інстытуце «Казгарбудпраект» у Алма-Аце. У 19661980 гадах у Мінску ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1968 галоўны архітэктар праектаў)[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывала ў Мінску[2].

Творчасць правіць

Асноўныя работы: блок-секцыі і 9-павярховыя жылыя дамы серыі М-464, аднасекцыйныя 9-, 12-павярховыя (у далейшым 14-, 16-павярховыя)[2] жылыя дамы ў мікрараёне Усход 1 (1968—1978, у сааўт.; прэмія СМ СССР 1978)[1], у т.л. комплексы 9-, 16-павярховых жылых дамоў з установамі культбыту, 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага аглапарытабетону[2], жылыя дамы ў мікрараёне Ракаўская шаша 3[1], дамы серыі М-111-90 для заводаў ККД, блок-секцыі серый М-464, М-111-90[2], выкарыстаныя для забудовы раёнаў Серабранка 1, 2, 5, 6, 7, 3, 4 (усе 19751981, у сааўтарстве)[1], вул. Някрасава, В. Харужай, Танкавай, Мельнікайтэ, Сурганава (19661980)[2] у Мінску.

Узнагароды правіць

Прэмія Савета Міністраў СССР за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску (1978, у аўтарскім калектыве)[2].

Зноскі

  1. а б в г Папова Ія Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д е Попова Ия Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць