Іван Дзмітрыевіч Ралько

беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт
(Пасля перасылкі з І. Ралько)

Іван Дзмітрыевіч Ралько (21 лістапада 1929, вёска Макраны[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 снежня 1979, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Іван Дзмітрыевіч Ралько
Дата нараджэння 21 лістапада 1929(1929-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1979(1979-12-27) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1967)
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1951 годзе скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. З 1951 і да пачатку 1957 года працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 годзе скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў у гэтым інстытуце малодшым (1961–1968), старшым навуковым супрацоўнікам (1969–1979).

Сябра СП СССР з 1970 года.

Творчасць

правіць

У перыядычным друку ў 1951 годзе дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.

Перакладаў з украінскай і польскай моў.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

З 1958 года выступаў як крытык і літаратуразнавец.

Сфера навуковых інтарэсаў — праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання.

У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

Аўтар навуковых манаграфій «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969), «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986). Вершазнаўчыя працы І. Д. Ралько — адны з першых у беларускім літаратуразнаўстве шырокамаштабных і грунтоўных навуковых даследаванняў у галіне гісторыі і тэорыі беларускага верша. Упершыню ў беларускай літаратурнай навуцы быў старанна сабраны і статыстычна апрацаваны велізарны матэрыял па версіфікацыі, — маладаследаванай сферы паэтычнай творчасці ад Ф. Скарыны і С. Полацкага і да апошняй чвэрці ХХ стагоддзя.

Гістарычную прастору беларускай вершаванай практыкі даследчык бачыў у агульным кантэксце славянскага вершазнаўства, розных сістэм вершаскладання (танічнага, сілабічнага і сілаба-танічнага). Даследаваў суадносіны рытму і маўлення, слоўнага націску і метра, асаблівасці ужывання беларускай рыфмы.

Склаў метрычны даведнік да вершаў Максіма Багдановіча, збіраў матэрыялы да метрычнага даведніка паэтычнай творчасці Янкі Купалы (праца не завершана).

Зноскі

  1. злілася з в. Чырвоная Дубрава
  2. Белорусский стих. Вопросы истории и теории: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: специальность 642 Литература народов СССР / И. Д. Ралько. – Минск, 1967. – 16 с.

Літаратура

правіць