Ірына Пятроўна Шпіт

(Пасля перасылкі з І. Шпіт)

Ірына Пятроўна Шпіт (1 мая 1930, в. Васьковычы, Жытомірская вобласць — 2018[1]) — беларускі архітэктар.

Ірына Пятроўна Шпіт
Дата нараджэння 1 мая 1930(1930-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Бронзавы медаль ВДНГ

БіяграфіяПравіць

Скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік брыгады ў Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя Батанічнага саду (1962), азеляненне плошчы Леніна ў Мінску (1963), парк імя 1100-годдзя Смаленска[ru] (1963, дыплом ВДНГ СССР), праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР на ВДНГ у Маскве (1969), планіроўкі ўчастку БССР у парку «Дружбы народаў»[ru] ва Ульянаўску (1970), праекты планіроўкі і азелянення парку культуры і адпачынку ў Гродне, азелянення тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, праекты планіроўкі прыгарадных зон Баранавічаў, Брэста, Оршы, Пінска, Светлагорска (1971), ПДП водна-зялёнага дыяметра Брэста (1978, дыплом 1 ступені ВДНГ БССР), паркавая зона ў Наваполацку (1979, бронзавы медаль ВДНГ СССР).

Зноскі

ЛітаратураПравіць