Нацыянальная акадэмія навук Украіны
Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАНУ) — вышэйшая навуковая арганізацыя Украіны.
Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАНУ) | |
---|---|
Памяшканне Прэзідыума НАН Украіны на вуліцы Уладзімірскай у Кіеве | |
Дата заснавання | 1918 |
Тып | нацыянальная акадэмія навук |
Кіраўнік | Уладзімір Іванавіч Вярнадскі[1] і Vladimir Ippolitovich Lipsky[d][2][3] |
Прэзідэнт | Анатоль Глебавіч Загародні |
Супрацоўнікі |
|
Размяшчэнне | Кіеў |
Сайт | www.nas.gov.ua |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэтай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Украіны з’яўляецца атрыманне новых і абагульненне існуючых ведаў аб прыродзе, чалавеку і грамадстве, распрацоўка навуковых асноў навукова-тэхнічнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, усебаковае садзейнічанне прымяненне вынікаў навуковых даследаванняў, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, фарміраванне навуковага светапогляду ў грамадстве.
НАН Украіны арганізуе і праводзіць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні па найважнейшых праблемах прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук[4].
У структуру НАН Украіны уваходзіць 174 інстытута, у працы якіх занята 45 тыс. чалавек.
Гісторыя
правіцьЗаснавана 27 лістапада 1918 урадам гетмана Паўла Скарападскага як Украінская акадэмія навук. З 1921 па 1935 — Усеўкраінская акадэмія навук, з 1935 па 1936 — Украінская акадэмія навук, з 1936 па 1991 — Акадэмія навук УССР, з 1991 па 1994 — Акадэмія навук Украіны, з 1994 — пад сучаснай назвай.
З 1993 па 2017 — базавая акадэмія навук Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.
Прэзідэнты
правіць- Уладзімір Іванавіч Вярнадскі (1918—1921)
- Мікола Пракопавіч Васіленка (1921—1922)
- Арэст Іванавіч Лявіцкі (1922)
- Уладзімір Іпалітавіч Ліпскі (1922—1928)
- Данііл Кірылавіч Забалотны (1928—1929)
- Аляксандр Аляксандравіч Багамолец (1930—1946)
- Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін (1946—1962)
- Барыс Яўгенавіч Патон (1962—2020)
- Анатоль Глебавіч Загародні (з 2020)
Некаторыя з акадэмікаў
правіцьІнстытуты
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-14002
- ↑ Сытин А. К., Сластунов Д. Д. В.Л. Комаров и авторы «Флоры СССР», Vladimir Komarov and the authors of “Flora of the USSR” // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 24–71. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2021-11002
- ↑ Гельтман Д. В. Интересный текст, написанный учёным с непростым характером: Размышление над автобиографией Михаила Григорьевича Попова, An interesting text written by a scientist with a complicated personality: A reflection about Mikhail Grigorʹevich Popov’s autobiography // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 1. — С. 138–153. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-11008
- ↑ Статут Національної академії наук України
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 111.