Аўром Шомер або Шайкевіч-Шомер (2 жніўня 1876, Пінск — 16 жніўня 1946, Лос-Анджэлес) — яўрэйскі драматург, грамадскі дзеяч, кінарэжысёр, сцэнарыст. Сын вядомага пісьменніка Шомера (Навума Шайкевіча).

Абрагам Шомер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 жніўня 1876(1876-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1946(1946-08-16) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Шомер
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці кінарэжысёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жыў у Пінску, Адэсе, Вільні. Вучыўся ў хедарах, гарадскіх школах, з хатнім настаўнікам. У 1890, ці 91, з сям’ёй выехаў у ЗША. Дапамагаў бацьку выдаваць часопісы. Юрыст, выпускнік універсітэта ў Нью-Ёрку, дзе вучыўся ў 1896—1900. У Каліфорніі з 1934. Апошнія 12 гадоў жыцця хварэў на астму і на сэрца.

Грамадская дзейнасць правіць

Адзін з заснавальнікаў арганізацыі ХІАС (таварыства дапамогі эмігрантам) і таварыства дапамогі ахвярам кішынёўскага пагрому, старшыня кішынёўскага таварыства перасялення ў Амерыку. Адказ на «яўрэйскае пытанне» бачыў не ў стварэнні асобнай дзяржавы, а ў скліканні пастаяннага дэмакратычнага Яўрэйскага кангрэса з прадстаўнікоў розных краін. Выдаў у 1906—1920 некалькі твораў пра сваю ідэю, на ідышы і па-англійску. Дэлегат усе-амерыканскіх і сусветнага яўрэйскага кангрэса ў Жэневе (1936), у далейшым не падтрымліваў гэтых арганізацый, бо яны былі не дэмакратычнымі.

Творчасць правіць

Яшчэ малым Шомер-сын складаў свае п’есы. Доўга ён хацеў перавесці на сцэну раман Сянкевіча «Quo vadis?». Іграў ролі ў паказах Шомера-бацькі, захавалася праграма паказу з 1893 года. Дэбютаваў у друку ў 1893. У 1895 змясціў камедыйны дыялог «Што такое Амерыка?» у бацькавай газеце «Дэр юдышэр пок». Друкаваўся ў яўрэйскіх і англійскіх газетах. 25 лютага 1910 на сцэне нью-ёркскага Бовэры-тэатра першы раз паказана публіцы п’еса Шомера-сына — «Ал-райтнікі». У 1915 ён зусім адышоў ад юрыдычнай практыкі. Самыя папулярныя п’есы — «Дэр грынер мільёнчык» Нявопытны міліянер і «Айкеле мазык» Зламысны Айк. П’есы ставіліся ў Нью-Ёрку і ва ўсёй Амерыцы, у іншых краінах. Перакладзены на англійскую мову. На нямецкую мову «Айка» пераклаў акцёр Джозеф Шыльдкраўт.

П’есы з’яўляліся на экране. Трагедыя «Афн ям, одэр ін эліс-айланд» У моры, ці на Эліс-Айландзе была апрацавана для англійскай сцэны, стала асновай для двух фільмаў, латышскага «Дзе праўда?..» і амерыканскага The Yellow Passport (1913 і 1916 гадоў). У амерыканскай версіі пазней былі рымейкі. «Дзе праўда?..» — першы мастацкі фільм Латвіі.

П’еса «Ды модэ» Мода ў брадвейскай версіі, якую склаў з Шомерам Дж. Бродхерст, атрымала назву To-day (1913). Паводле гэтай версіі напісан аднайменны раман (1914), знятыя 2 фільмы, нямы (1917) і гукавы В. Ная (1930).

Шомер паставіў 4 фільмы па сваіх сцэнарыях. Адзін пад назвай Ruling Passions выпусціла «Schomer Photoplay Producing Company» (1918). Тры — The Sacred Flame, The Hidden Light, The Chamber Mystery — «Schomer-Ross Motion Picture Company» (1920). Гэта былі нямыя фільмы з англійскімі цітрамі. Цітры размяшчаліся не на асобных кадрах, а ў «воблачках», падобна коміксу.

Пералік драм правіць

  • Ды алрайтнікес (1910)
  • Афн ям, одэр ін эліс-айланд (1911)
  • Айкеле мазык (1911)
  • Дэр юнгер дор (1911)
  • Борэх даен хэмэс (1911)
  • Клорэ мэшугоім (1911)
  • Дэр сод (1912)
  • Ды модэ (1913)
  • Дэр грынер мільёнер (1915)
  • Дос гайстэр хойз (1918)
  • Хаціква (1921)
  • Дэр камф
  • Ой, ды лібэ (1923)
  • Point of Order (1924)

Спасылкі правіць