Абрам Іосіфавіч Міхельсон

вычоныў ў галіне хірургіі, уралогіі і нефралогіі

Абрам Іосіфавіч Міхельсо́н[1] (4 сакавіка 1902, Мінск23 сакавіка 1971, Мінск) — вучоны, хірург і уролаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Абрам Іосіфавіч Міхельсон
Дата нараджэння 4 сакавіка 1902(1902-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1971(1971-03-23) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера хірургія, уралогія і Нефралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1956)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Заслужаны дзеяч навукі БССР[d] (1968)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Мінску. У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на Негарэльскім ўрачэбным участку і ў Койданаўскай раённай бальніцы (Мінская вобласць)[2]. У 1931—1941 і 1945—1958 гг. у Мінскім медыцынскім ўніверсітэце, у 1941—1944 гадах у Башкірскім медыцынскім інстытуце[2]. У 1958—1971 гадах А. І. Міхельсон на пасадзе загадчыка кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

19 сакавіка 1971 года быў зверскі расстраляны ў час прыёму хворых ў паліклініцы Мінскай абласной бальніцы[2]. Памёр 23 сакавіка 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

А. І. Міхельсону належаць навуковыя працы хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння прыроджаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы. Аўтар аперацыі пузырна-кішэчнага сувусця, выкарыстоўваемай у практыцы лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.

Сярод апублікаванага:

  • Методика исследования урологических больных. 2 изд. — Мн., 1955.;
  • Оперативное лечение недержания мочи на почве врождённых аномалий мочевой системы. — Мн., 1957.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць