Абідас (Гелеспонт)

(Пасля перасылкі з Абідас, Гелеспонт)

А́бідас (стар.-грэч.: Ἄβῡδος, лац.: Abydus) — старажытнагрэчаскі горад, папярэднік Канстанцінопаля яr гандлёвага моста паміж Еўропай і Азіяй. Размяшчаўся ў Мізіі, на азіяцкім беразе Гелеспонта, дзе яго берагі збліжаюцца да 2 кіламетраў, насупраць горада Сест. Паводле падання, Леандр жыў у Абідасе і плаваў праз Гелеспонт да Геро[1][2].

Старажытны горад
Абідас
стар.-грэч.: Ἄβῡδος
Абідас на карце
Абідас на карце
40°11′43″ пн. ш. 26°24′18″ у. д.HGЯO
Краіна Старажытная Грэцыя
Вобласць Мізія
Склад насельніцтва грэкі
Сучасная лакацыя Турцыя, паўночней Чанакале
Абідас (Гелеспонт) (Зямля)
Абідас (Гелеспонт)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Македонскі залаты статэр, адчаканены ў Абідасе. 323—317 або 297 гг. да н.э.
Краявід праліваў каля Абідаса.

Згадкі пра Абідас сустракаецца ў «Іліядзе»[3]. Грэчаскае паселішча на месцы фракійскага было заснавана мілетцамі[4] з ведама лідыйскага цара Гіга прыблізна за 670 гадоў да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў Абідас праславіўся будаўніцтвам моста цераз Гелеспонт  (англ.), які навёў ад Абідаса да Сеста цар Ксеркс для пераправы сваёй незлічонай арміі[5]. Тым часам вядомы тыран Дафніс, які кіраваў як стаўленік персаў.

У 411—394 гадах да н.э. абідасцы былі ў саюзе са Спартай супраць Афін, прычым у 411 годзе да н.э. пры Абідасе афіняне разбілі спартанцаў[1], затым горад перайшоў у рукі Ахеменідаў. Каля 360 года да н.э. вядомы тыран Іфіяд. У 334 годзе да н.э. Аляксандр Македонскі пераправіўся з Сеста ў Абідас, папярэдне кінуўшы ў бок горада сваю дзіду — як знак будучага заваявання Азіі. У 200 годзе да н.э. абідасцы праславілі сябе геройскім супраціўленнем Філіпу V Македонскаму.

Апошнія звесткі пра горад сустракаюцца ў візантыйскія часы, калі тут збіралі мыта з суднаў, якія праплывалі па Гелеспонце. 13 красавіка 989 года ў бітве каля Абідаса візантыйскі імператар Васілій II разбіў мяцежныя войскі Варды Фокі Малодшага. У гэтай бітве на баку Васілія II браў удзел шасцітысячны корпус русаў, пасланы на дапамогу імператару кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам. У 1024 годзе каля Абідаса з грэкамі ваяваў князь русаў Хрысахір.

Менавіта тут з Еўропы ў Азію перапраўляліся крыжакі[1].

Зноскі

  1. а б в Абидос // Словарь античности = Lexikon der Antike (руск.) / сост. Й. Ирмшер, Р. Йоне ; пер. с нем. В. И. Горбушин, Л. И. Грацианская, И. И. Ковалёва, О. Л. Левинская ; редкол.: [В. И. Кузищин (отв. ред.), С. С. Аверинцев, Т. В. Васильева, М. Л. Гаспаров и др. — М.: Прогресс, 1989. — С. 7. — 704 с. — ISBN 5-01-001588-9.
  2. Авідзій. Гераіды. XIX, 1
  3. Гамер. Іліяда. II, 836
  4. Страбон. Геаграфія. XIII. I.12
  5. Герадот. Гісторыя. VII, 33

Літаратура правіць