Агнём і мячом (раман)
«Агнём і мячом» (польск.: Ogniem i mieczem) — першы з трох гістарычных раманаў аднайменнай трылогіі, напісанай дзеля «падмацавання сэрцаў» Генрыкам Сянкевічам у 1884—1888 гады.
Агнём і мячом | |
---|---|
Ogniem i mieczem | |
| |
Жанр | гістарычны раман |
Аўтар | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1876 |
Дата першай публікацыі | 1883—1884 (урыўкамі) |
Асобнае выданне | 1884 |
Месца публікацыі | Варшава |
Цыкл | The Trilogy[d] |
Наступны | Патоп |
Персанажы | Onufry Zagłoba[d], Longinus Podbipięta[d], Jan Skrzetuski[d] і Michał Wołodyjowski[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзеянне рамана адбываецца ў 1648—1651 гадах, падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага ва Украіне. Астатнія часткі трылогіі — «Патоп» і «Пан Валадыёўскі».
Выданне
правіцьРаман упершыню быў выдадзены ўрыўкамі ў 1883—1884 гады ў варшаўскім часопісе «Слова» і таксама ў кракаўскім часопісе «Час». Першае кніжнае выданне з’явілася ў 1884 годзе ў Варшаве. Кніжнае выданне мела іншы канец рамана за надрукаваны ў часопісах. Частка рукапісу рамана захоўваецца ва Вроцлаве. Аўтар часам блытаецца з гістарычнай праўдай, што аднак не аднімае ад рамана мастацкай вартасці. Сянкевіч стварыў свой раман, каб падняць дух палякаў.
Паводле слоў украінскага паэта і празаіка Багдана Лепкі з часу выхаду рамана ўзрос польска-ўкраінскі антаганізм[1].
У 1999 годзе выйшла ў свет экранізацыя рамана Агнём і мячом. З’явіўся фільм і серыял рэжысёра Ежы Гофмана. У 1958 годзе ў ЗША з’явілася камічная адаптацыя рамана ў серыі «Classics Illustrated» (no.146)[2].
Сюжэт
правіцьУ рамане апісваецца гістарычныя падзеі паўстання Хмяльніцкага і спадарожныя падзеі ў перыяд з 1648 па 1657 гады.
Раман пачынаецца з адпраўлення Багдан Хмяльніцкага ў Запарожскую сеч, дзе пачынаецца казацкае паўстанне. Апісваюцца перамогі казакоў пад Жоўтымі Водамі і Корсунню. «Казацкі бунт» спрабуе спыніць Іерамія Вішнявецкі ў войску якога служаць Ян Скшэтускі, Міхал Валадыёўскі, а таксама волат-літвін пан Лонгін Падбіпята (Лонгінус Падбіпятка). Воінскі абавязак адрывае галоўнага гэроя аповесці, Яна Скшэтускага ад яго каханай, Алены Курцэвіч. Ён імкнецца абараніць яе ад жахаў вайны і гатовага на ўсё, таксама закаханага ў Алену казацкага палкоўніка Богуна.
Войска князя Вішнявецкага не могуць разлічваць на дапамогу іншых магнатаў, якія дамаўляюцца з Хмяльніцкім. Паспалітае рушэнне, сабранае пад Піляўцамі, разбягаецца атрымаўшы вестку аб прыбыцці татараў. Войскі пад кіраўніцтвам князя абараняюцца ў крэпасці Збараж ад вялізнай аб’яднанай арміі Багдана Хмяльніцкага і татарскага хана.
Князь пасылае добраахвотніка, Лонгіна Падбіпяту, каб ен пракраўся праз лагер казакоў і папярэдзіў караля пра аблогу Збаража і цяжкае становішча гарнізона. Падбіпята гіне, патрапіўшы да татараў. Наступным ідзе Ян Скшэтускі — дзякуючы яму кароль Ян Казімір своечасова прыбывае на дапамогу абложаным і выратоўвае крэпасць ад нямінучай здачы.
Пасля бітвы пад Зборовам падпісваецца дамова, Алена пасля шматлікіх прыгод вяртаецца да свайго любага Яна, злоўленага Богуна чакае смяротны вырак, але Скшэтускі даруе яму волю. На гэтым раман сканчаецца, хоць непасрэдным яго працягам з’яўляюцца дзве наступныя часткі трылогіі: Патоп і Пан Валадыёўскі.
Постаці раману
правіцьУ кнізе дзейнічаюць як выдуманыя персанажы — галоўны гэрой кнігі Ян Скшэтускі (які меў тым не менш рэальнага гістарычнага прататыпа Мікалая Скшэтускага), яго каханая Алена Курцэвіч, яго слуга Рэдзян, Лонгін Падбіпята, а таксама цэнтральныя постаці ўсёй трылогіі — Міхал Валадыёўскі і Пан Заглоба; так і рэальныя гістарычныя асобы:
- Іерамія Вішнявецкі, князь, польскі магнат, галоўны ваенны праціўнік Хмяльніцкага.
- Багдан Хмяльніцкі, кіраўнік паўстання.
- Ян Казімір, кароль Рэчы Паспалітай.
- Тугай-бей, татарскі мурза, саюзнік Хмяльніцкага.
- Адам Кісель, польскі сенатар, кіраўнік «мірнай партыі».
- Іван Богун, казацкі палкоўнік.
- Іван Выгоўскі, генеральны пісар (канцлер) Войска Запарожскага.
- Максім Крыванос, казацкі палкоўнік.
- Януш Тышкевіч, ваявода кіеўскі.
- Еранім Радзіеўскі, польскі перабежчык да шведаў, адзін з арганізатараў шведскага ўварвання.
Зноскі
- ↑ Знішчыла гэту ідылію толькі выданне «Агнём і мячом» Сянкевіча. Не было ўжо ранейшай хлапечай шчырасці. Ад Багдана і Ярэмы былі пакладзены між намі вялікія чорныя цені // Ryszard Sadaj — «Kto był kim w Galicji», Kraków 1993, s. 162
- ↑ www.tkinter.smig.net
Спасылкі
правіць- «Агнём і мячом» на litportal.ru Архівавана 6 ліпеня 2007. (руск.)
- Арыгінальны тэкст рамана на pl.wikisource (польск.)