Міханавічы (аграгарадок)
Мі́ханавічы[1] (трансліт.: Michanavičy, руск.: Михановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міханавіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Міханавічы
| ||||||||||||||||||||||
Чыгуначныя пуці дзеляць пасёлак на дзве часткі. Акрамя прыватнага сектара, у Міханавічах ёсць шматпавярховыя дамы. Злева ад цэнтральнай вуліцы — тэрыторыя вайсковай часці з ваенным гарадком, які прадстаўлены невялікімі двухпавярховымі шматкватэрнымі дамамі. У канцы цэнтральнай вуліцы — шасціпавярховы дом.
ГісторыяПравіць
Заснаваны 16 верасня 1873 г., калі быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак Лібава-Роменскай чыгункі Мінск — Бабруйск. Чыгуначная станцыя атрымала сваю назву ад суседняй вёскі Міханавічы. У вёсцы на беразе Свіслачы знаходзілася вадакачка, з дапамогай якой на станцыі вадой запраўляліся паравозы. Вадакачка в. Міханавічы згадваецца ў гістарычнай літаратуры як месца правядзення II з'езда партызан Мінскага павета (5 красавіка 1920 года) падчас савецка-польскай вайны. У 1924 годзе пачынае дзейнічаць торфапрадпрыемства «Міханавічы» (спыніла дзейнасць у 1964 годзе). У даваенны час для рабочых торфапрадпрыемства былі пабудаваны 7 жылых баракаў, сталовая, магазін. У час Вялікай Айчыннай вайны ў адным з гэтых баракаў нацысты ўтрымлівалі каля 100 ваеннапалонных савецкіх салдат, працу якіх выкарыстоўвалі для здабычы торфу. У час Вялікай Айчыннай вайны мясцовыя жыхары актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху. Недалёка ад станцыі знаходзіцца брацкая магіла партызан і воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941-1944 гг. (З 111 пахаваных вядомыя прозвішчы 43 чалавек). У 1974 годзе недалёка ад Міханавічаў быў пабудаваны першы кампрэсарны цэх абслугоўвання магістральнага газаправода, з гэтага часу значная частка насельніцтва пасёлка працуе ў Мінскім УМГ. У 1989 годзе да пасёлку Міханавічы была далучана суседняя вёска Островы.
ІнфраструктураПравіць
На тэрыторыі аграгарадка размешчаны агульнаадукацыйная сярэдняя школа, дзве дзіцячых дашкольных установы, урачэбная амбулаторыя, Дом фальклору, Дзіцячая школа мастацтваў, сельскі Дом культуры, Цэнтр моладзі, Мінская цэнтральная раённая бібліятэка. Бібліятэка даволі запатрабаваная, ёй наведваюць больш за 3500 чытачоў. У школе вучацца каля 600 дзяцей, у тым ліку вучні з суседніх вёсак. У Міханавічах ёсць крамы, аптэка, пошта.
Транспарт і дарогіПравіць
У аграгарадку размешчана аднайменная чыгуначная станцыя.
Цікавыя фактыПравіць
Міханавічы называюць мястэчкам газавікоў.
СлавутасціПравіць
- Царква евангелістаў «Адраджэнне».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міхано́вічы, Пасёлак Мі́ханаўскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міханавічы (аграгарадок)