Агроцыбе, Палявіца[1] (Agrocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства страфарыевых.

Агроцыбе

Агроцыбе ранняя (Agrocybe praecox)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrocybe Fayod, 1889

Сінонімы
Тыпавы від
Agrocybe praecox (Pers.) Fayod, 1889

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5399
EOL  21098
MB  17034

Апісанне

правіць

Пладовыя целы дробныя. Шапка зменьвае вонкавы выгляд у залежнасці ад вільготнасці, пукатая, гладкая. Мякаць светлая, мясістая. Пласцінкі шырокія. Ножка з кольцам або без яго, цыліндрычная, часам сагнутая, шчыльная, іншы раз пустая. Споры гладкія, брудна-бурыя, з порай прарастання.

Пашырэнне

правіць

Вядома звыш 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомыя агроцыбе палявая (Agrocybe arvalis), агроцыбе цвёрдая (Agrocybe dura), агроцыбе ранняя (Agrocybe praecox).

Сапратрофы. Растуць групамі па лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць