Агрэгат (тэхніка)

Агрэгат (ад лац.: aggregatus — далучаны)  — узбуйнены уніфікаваны (нармалізаваны) элемент (вузел  (руск.)) машыны, які адрозніваецца поўнай узаемазамяняльнасцю і самастойна выконвае пэўныя функцыі (напрыклад, электрарухавік, помпа). Машыннымі агрэгатамі часам называюцца фрэзерныя станкі  (руск.)-аўтаматы, транспарцёры і інш.

Таксама агрэгатам называецца сукупнасць дзвюх і болей машын ці апаратаў, якія працуюць сумесна, у адным комплексе, напрыклад, ворны агрэгат складаецца з трактара, плугоў і барон; дызель-генератар — з дызельнага рухавіка і электрагенератара; турбакампрэсар — з турбіны і кампрэсара.

Літаратура правіць