Аг-Гёльскі нацыянальны парк

Аг-Гёльскі нацыянальны парк (азерб.: Ağ göl Milli Parkı) — створаны ў 2003 на тэрыторыі Агджабедзінскага і Бейлаганскага раёнаў Азербайджана. Агульная плошча нацыянальны парка 17,924 гектара (179.24 км²). Парк створаны на базе Аг-Гёльскага дзяржаўнага запаведніка і Аг-Гёльскага дзяржаўнага заказніка.

Аг-Гёльскі нацыянальны парк
Ağ göl Milli Parkı
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне АзербайджанАгджабедзінскі раён, Бейлаганскі раён
Найбліжэйшы горад Бейлаган, Агджабедзі
Плошча 12,755 га (127,55 км²)
Дата заснавання 5 ліпеня 2003
Кіруючая арганізацыя Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана
physical
Аг-Гёльскі нацыянальны парк
Аг-Гёльскі нацыянальны парк
physical
Аг-Гёльскі нацыянальны парк
Аг-Гёльскі нацыянальны парк

Размяшчэнне правіць

Парк размешчаны ў Мільскім стэпе. Ландшафт паўпустыня. З-за таго, што гэта на тэрыторыі зімуюць і гняздуюцца птушкі, парк можна назваць «арніталагічным участкам».

Мэта стварэння правіць

Асноўнай мэтай стварэння парку з'яўляецца абарона водна-балотныx экалагічных сістэм, на якіх масава зімуюць і гняздуюцца пералётныя, каляводныя і вадаплаўныя птушкі. Аг-Гёль занесены ў спіс ЮНЕСКА канвенцыі «Аб водна-балотных месцах міжнароднага значэння як участках пражывання большасці вадаплаўных птушак».

Фаўна правіць

Арніталагічныя фаўна Аг-Гёльскага нацыянальнага парку разнастайная. Тут можна сустрэць больш за 140 відаў птушак. З іх 89 відаў гняздуюцца на тэрыторыі парку.

Назва Навуковая назва
Млекакормячыя
Дзік Sus scrofa
Нутрыі Myocastor coypus
Чаротавы кот Felis chaus
Заяц-русак Lepus europaeus
Лясная куніца Martes martes
Рыжая лісіца Vulpes vulpes
Сарна Rupicapra rupicapra
Суркі Marmota
Горныя казлы выгляду Безуар Capra hircus
Буры мядзведзь Ursus arctos
Еўрапейская казуля Capreolus capreolus
Воўк Canis lupus
Птушкі
Фламінга Phoenicopterus
Франкалінус арлан-белахвост Haliaeetus albicilla
Белы пелікан Pelicanus crispus
Дроп Otis tarda
Лебедзь Cygnus
Арол Aquila
Курапатка Perdicinae
Рабчык Tetrastes bonasia
Індычка Meleagridinae
Султанской курыца Gallus gallus
Рыбы
Шчупак звычайны Esox lucius
Карп Cyprinus carpio

Глядзіце таксама правіць

Спасылкі правіць