Адам Аляксандравіч Васкалей

Адам Аляксандравіч Васкалей (нар. 6 студзеня 1949, в. Канюхі, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Адам Аляксандравіч Васкалей
Дата нараджэння 6 студзеня 1949(1949-01-06) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Пінскае ГПТВ-88 будаўнікоў, у 1974 годзе — архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19741979 гадах галоўны архітэктар Лунінецкага раёна і г. Лунінца; у 19791991 гадах галоўны архітэктар Пінска[1]. У 19911995 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні Саюза архітэктараў. У 19951997 гадах намеснік дырэктары ВА «Гідрасельмаш». З 1997 па 2014[2][3][4] дырэктар Пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарсавета.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года па 2018[5].

Творчасць правіць

Кіраўнік і сааўтар распрацоўкі генпланаў і праектаў дэталёвай планіроўкі Лунінца і Пінска; аўтар асобных праектаў добраўпарадкавання і азелянення Пінска; кіраўнік і сааўтар праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Пінска. Аўтар уязнога знака ў Пінск, памятнага знака «У гонар першага бою партызанскага атрада В. З. Каржа», праектаў праваслаўнай царквы ў в. Сошна Пінскага раёна, Дамоў малітваў у Баранавічах і Пінску.

Зноскі

  1. Учитель-пенсионер совратил несовершеннолетнюю прямо в кабинете? (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.01.2019.(недаступная спасылка)
  2. Подчиненные задержанного за педофилию: Он нормальный адекватный человек (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2014. Праверана 05.01.2019.
  3. Пинскому педофилу суд увеличил срок заключения с 4 до 10 лет, обвиняемый обжаловал приговор (руск.). Варяг. Праверана 05.01.2019.
  4. Расследование дела о директоре школы, обвиняемом в педофилии: «Он убеждал учениц, что в происходящем ничего страшного нет» (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.01.2019.(недаступная спасылка)
  5. ИСКЛЮЧЕНЫ ИЗ ОО "БСА" НА ОСНОВАНИИ РЕШЕНИЯ СОВЕТА (руск.). Белорусский Союз Архитекторов. Праверана 05.01.2019.

Літаратура правіць

  • Восколей Адам Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)