Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус=Пасёлак |беларуская назва=Новы Свет |арыгінальная назва=Новы Свет |...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:02, 12 студзеня 2012

Новы Свет — пасёлак у Марозавіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Новы Свет
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
34
Насельніцтва
49 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Новы Свет на карце Беларусі ±
Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет) (Беларусь)
Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет)
Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет)

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 16 снежня 2009 года ў Глазаўскім сельсавеце[1].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 45 двароў 244 жыхара.
  • 1959 год — 236 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Гл. таксама