Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''АБСЕ''' ({{lang-en|''OSCE, Organization for Security and Co-operation in Europe''}}, {{lang-fr|Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe}}...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:40, 26 жніўня 2012
АБСЕ (англ.: OSCE, Organization for Security and Co-operation in Europe, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Арганізацыя аб'яднае 56 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе — НБСЕ» (англ.: Conference for Security and Cooperation in Europe — CSCE).
Гісторыя
«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная па ініцыятыве СССР и сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і КанадаКанады, для стварэння мер памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.
Нарада праходзіла ў тры этапы:
- 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў,
- 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і узгадненне тэксту Заключнага акта,
- 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінскае пагадненне).
- Наступныя сустрэчы
Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:
- 1977—1978 — Белградская,
- 1980—1983 — Мадрыдская,
- 1984 — Стакгольмская,
- 1986 — Венская.
- 19-21 ноября 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб.
- 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўскае трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечаму вымярэнню НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню указана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна унутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
- 1992 — Хельсінская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялога між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
- 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
- 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўнаму нацыяналізму — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
- 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства у новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
- 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.