Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня |скарачэнне = |эмблема = Apostrophe Bordeaux-III SVG.svg |выява = Ijba iut montaigne bordeaux.jpg |арыгінал = {{lang-fr|Université Bordeaux-Montaigne}} |міжназва = {{lang-en|Bordeaux Montaigne University}} |ранейш...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:54, 18 кастрычніка 2021

Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня (фр.: Université Bordeaux-Montaigne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бардо.

Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня
фр.: Université Bordeaux-Montaigne
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Bordeaux-Montaigne
Міжнародная назва англ.: Bordeaux Montaigne University
Заснаваны 1971
Студэнты 16 055[1]
Размяшчэнне Бардо
Узнагароды
Сайт u-bordeaux-montaigne.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Універсітэт быў створаны ў 1970 годзе ў выніку падзелу Бардоскага ўніверсітэта на тры асобныя ВНУ. Першапачатковага будынку на 33 000 м2 даволі хутка стала мала, улічваючы павелічэнне колькасці студэнтаў, што прывяло да шэрагу дапаўненняў, сярод якіх варта ўзгадаць будаўніцтва спецыялізаваных даследчых цэнтраў (Цэнтр навук пра чалавека ў 1974 годзе, Дом мастацтваў у 1994 годзе і інш.). Гэта істотна не палепшыла "перанаселенасць" універсітэту, што прывяло да новага этапу будаўніцтва ў 1990-я гады. У 1990 годзе ўніверсітэт атрымаў назву ў гонар Мішэля дэ Мантэня.

Універсітэт вядомы актыўнымі выступленнямі і страйкамі сваіх студэнтаў і выкладчыкаў па розных пытаннях сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыцця горада і краіны, з-за чаго праца ўніверсітэта даволі часта блакуецца. 1 верасня 2010 года ўніверсітэт правёў буйную рэарганізацыю, скараціўшы колькасць факультэтаў з 11 да 3 шляхам зліцця. У верасні 2010 года савет універсітэта прагаласаваў супраць праекту зліцця вучэльні з Бардоскім універсітэтам, баючыся, што зліццё прывядзе да моцнага дысбалансу сродкаў паміж дакладнымі і гуманітарнымі навукамі. У канцы красавіка 2013 года новая каманда кіраўніцтва вучэльні правяла ўніверсітэцкі рэферэндум па пытанні аб удзеле ў праекце адзінага ўніверсітэта ў Бардо: колькасць галасоў "супраць" перавысіла 85 %. 12 сакавіка 2014 года універсітэт, які да гэтага зваўся таксама Універсітэтам Бардо III, быў канчаткова перайменаваны ў Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня з-за завяршэння зліцця трох астатніх універсітэтаў Бардо ў адзіны Бардоскі ўніверсітэт.

Структура

Факультэты

  • Гуманітарных навук
  • Моў і цывілізацый
  • Тэрытарыяльныя і камунікатыўныя навукі

Інстытуты

  • Тэхналагічны інстытут
  • Інстытут журналістыкі
  • Інстытут планавання, турызму і ўрбаністыкі
  • Інстытут навук аб інфармацыі і камунікацыях

Зноскі

Спасылкі