Іван Андрэевіч Макіёнак

Іван Андрэевіч Макіёнак (15 ліпеня 1914, в. Гарадзілавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 28 сакавіка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.

Іван Андрэевіч Макіёнак
Дата нараджэння 15 ліпеня 1914(1914-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1944(1944-03-28) (29 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне старшына другой стацці
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Беларус. З 1936 года ў Чырвонай Арміі . З 1941 года на Чарнаморскім флоце. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. За выдатнае выкананне баявых заданняў пры вызваленні Марыупаля ў верасні 1943 года быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Старшыня 2 стацці Макіёнак у ноч на 26.03.1944 г. у ліку дэсантнага атрада пад камандаваннем старэйшага лейтэнанта К. Ф. Альшанскага быў высаджаны ў тыл ворага ў порт горада Мікалаеў. Два дні да падыходу савецкіх войскаў атрад вёў бой, адбіў 18 атак ворага. І. А. Макіёнак загінуў у гэтым баі 28.03.1944 г.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20.04.1945 г. пасмяротна.

Пахаваны ў брацкай магіле ў Мікалаеве. Яго імя носіць адна з вуліц горада Мікалаева.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць