Ікер Касільяс Фернандэс (ісп.: Iker Casillas Fernández; нар. 20 мая 1981, Мосталес, аўтаномная супольнасць Мадрыд) — былы іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2000—2016). Чэмпіён Еўропы (2008, 2012), чэмпіён свету (2010).

Футбол
Ікер Касільяс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ікер Касільяс Фернандэс
Мянушка El galáctico de Móstoles, Ікермен, Сан-Ікер, El Santo (Святы)
Нарадзіўся 20 мая 1981(1981-05-20)[1][2] (42 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 185 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1990—1998 Іспанія Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2015 Іспанія Рэал Мадрыд 510 (-525)
1998—1999   Іспанія Рэал Мадрыд C 26 (-?)
1999   Іспанія Рэал Мадрыд B 4 (-2)
2015—2020 Партугалія Порту 116 (-73)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Іспанія Іспанія (да 15) 1 (-?)
1996—1998 Іспанія Іспанія (да 16) 19 (-?)
1997—1999 Іспанія Іспанія (да 17) 10 (-?)
1999 Іспанія Іспанія (да 18) 4 (-?)
1999 Іспанія Іспанія (да 20) 2 (-2)
1999—2000 Іспанія Іспанія (моладз.) 5 (-3)
2000—2016 Іспанія Іспанія 167 (-94)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

«Рэал Мадрыд» правіць

Касільяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе і ўсю сваю кар’еру правёў у «Рэале», куды патрапіў у 8-гадовым узросце. Касільяс выступаў у складзе іспанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мерыдыяна і моладзевым першынстве свету ў 1999 годзе. У сезоне 1999/2000 Касільяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнера і дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касільяс разгубіў форму, што дазволіла Сесару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы ветэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2001/02 у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на полі, Касільяс зрабіў серыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы з лікам 2:1. Сезон 2002/03 кіпер зноў правёў у статусе першага нумара, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клуба ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званне чэмпіёна.

У сезоне 2003/04 Ікер прапусціў толькі адну сустрэчу, але гэта не выратавала «каралеўскі клуб»: «Рэал Мадрыд» не здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Іспаніі.

«Порту» правіць

У ліпені 2015 года «Рэала» дамовіўся з «Порту» аб трансферы Касільяса. 12 ліпеня 2015 года «Порту» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з брамнікам[3].

1 мая 2019 года перанёс інфаркт падчас трэніроўкі. Пазней вярнуўся ў каманду і трапіў у заяўку на сезон 2019/20, аднак ужо не выступаў. У лютым 2020 года завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Пасля дэбюту ў зборнай у матчы са шведамі ў якасці запаснога брамніка адправіўся на Еўра-2000, дзе так і не выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце свету ў Японіі і Паўднёвай Карэі Касільяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касільяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў свету ў матчы супраць Парагвая, стаўшы асноўным галкіперам зборнай і героем гульні з ірландцамі: перамога іспанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсці ў чвэрцьфінал.

Завяршыў кар’еру ў зборнай пасля чэмпіянату Еўропы 2016.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

  Рэал

  Порту

Міжнародныя правіць

  Іспанія

Асабістае жыццё правіць

Пачынаючы з 2009 года, сустракаецца з іспанскай спартыўнай тэлевядучай Сарай Карбанера. Іх раман запомніўся гледачам чэмпіянату свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым эфіры перад тэлекамерамі падчас пасляматчавага інтэрв’ю Карбанера з Касільясам пасля перамогі іспанцаў у фінале[4].

Зноскі

Спасылкі правіць