Алег Хаменка

беларускі музыкант

Алег Хаменка (нар. 4 красавіка 1967, Мінск) — беларускі музыкант, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, стваральнік фолк-мадэрну — новага кірунку ў сучаснай музыцы, лідар папулярнага гурта «Палац».[1]

Алег Хаменка
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 красавіка 1967
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыка, кампазітар, прадзюсар, радыёвядучы
Гады актыўнасці 1992 — цяперашні час
Інструменты гітара
Жанр фолк
Калектывы Палац

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці кіраўнік эстрадна-духавога аркестра (1990). У 1990—1992 працаваў метадыстам-інспектарам па Мінску і Мінскай вобласці Міжсаюзнага дома самадзейнай творчасці Аблсаўпрафа.

У 1992 годзе стварыў гурт «Палац», а ў 1998, пасля сходу з «Палаца» Юрыя Выдронка, стаў мастацкім кіраўніком калектыву, праца з гуртам працягваецца і па гэты дзень. Неаднаразова ўдзельнічаў у фестывалях «Басовішча» (Польшча), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Славянскі базар» (Беларусь), фальклорных фестывалях Еўропы: «EBU Contemporary Folk Music Festival» (Германія, 1994), «Suklegos» (Літва, 1987), і краін СНД: «Голас Азіі» (Казахстан, 1995), «Казачы круг» (Расія, 1999), «Країна Мрій» (Украіна 2010)[2].

У 2003—2004 гадах аўтар і вядучы праграмы «Настаўніцкая» на тэлеканале «Лад». Таксама доўгі час быў радыёвядучым радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў»[2].

У 2008 скончыў аспірантуру БДУКіМ па спецыяльнасці культуралогія. Старэйшы выкладчык кафедры «Рэжысура эстрады» БДУКіМ.

У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ, сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісалі, і выпусцілі, для дзяцей серыю аўдыёказак «Беларускія народныя казкі».

З 2009 года пастаянна вядучы фестывалю «Камяніца».

У 2009 годзе стварыў фестываль «Bela music», які праходзіў на аэрадроме «Баравая».

Вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў» на «Радыё Рацыя» і аўтарскай праграмы «Фолк брама».

Быў вядучым праграмы «Брама Iснасцi» на радыёстанцыі «Аўтарадыё» аж да яе закрыцця 12 студзеня 2011 года па палітычных матывах[3].

Часта выступае сольна, без гурта «Палац»[4].

У складзе гурта «Палац» здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая», эпізадычнай ролі «самога сябе» ў серыяле «Вышэй неба». На Новы 2019 год сыграў у музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[5][6]

Зноскі

  1. Хаменка, Алег. Экспэрт ТГ Алег Хаменка: «Прышпільна, крута і капец як крута» . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  2. а б Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (15 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  3. Хаменка: «Аўтарадыё» — адзіная станцыя, якая давала 75% беларускай музыкі. Радыё Свабода (12 студзеня 2011). Праверана 17 ліпеня 2018.
  4. Будкін, Сяргей. Алег Хаменка: "Улады пілуюць сук, на якім сядзяць" . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (4 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  5. Давыдчык, Андрэй. «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  6. БЕЛСАТ МУЗЫКА. "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML. Праверана 2019-01-02.

Літаратура правіць