Bela music — рэспубліканскі рок-фэст, арганізаваны дзеля папулярызацыі і развіцця лепшых традыцый нацыянальнай рок-культуры. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі абласны выканаўчы камітэт. У фестывалі бяруць удзел рок-калектывы Рэспублікі Беларусь.[1][2]

Bela music
Дата(ы) 23 мая 2009
Месца(ы) правядзення Мінск
Жанр(ы) рок

Гісторыя

правіць

Першы раз грамадскасць даведалась пра планы арганізаваць фестываль з вуснаў Алега Хаменкі падчас вечара з нагоды пяцігоддзя Тузін Гітоў 27 студзеня 2009 года[3].

Фестываль адбыўся 23 мая 2009 года на адкрытай пляцоўцы мінскага аэраклубу «Баравая». Мастацкім кіраўніком фестывалю з’яўляўся Алег Хаменка.[4] Вядучымі сталі Вольга Самусік і Аляксандр Ракавец з «IQ48».[5] Тэхнічны бок забяспечвала канцэртнае агенцтва «Лінія гуку».[6] На фэсце нечакана выступіў Пётр Елфімаў, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні».[7]

На наступны год фестываль не адбыўся: не знайшлося спонсараў[8].

Удзельнікі

правіць

Зноскі

  1. Матолька, Антон. Фота і відэа. Фестываль "Bela Music-09" . generation.by. TUT.BY (24 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
  2. Безкоровайный, Дмитрий. Дмитрий Безкоровайный: "Фестиваль без пива и креатива" (руск.). Experty.by (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
  3. Жданович, Анна. От Интернета до open-air (руск.). Белорусы и рынок (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  4. Олег Хоменко о фестивале «Bela Music»: «Первый, с кем я обсудил идею, был Лявон Вольский» (руск.). Experty.by (20 мая 2009). Праверана 17 ліпеня 2017.
  5. Шульц, Міра; Tarantino. Фэст "Bela Music" застанецца безалкагольным. (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  6. Яр, Маша; Tarantino. Беларускія музыкі прапіяраць новы музычны фэст(+фота) (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  7. На «Bela Music» выступіць Ялфімаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (23 мая 2009). Праверана 17 ліпеня 2017.
  8. Макарэвіч, Сяргей. Музыка ў 2011-м . Наша Ніва (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.

Літаратура

правіць
  • Постановление Министерства культуры Республики Беларусь 3 февраля 2009 г. № 5 «Об утверждении Положения о республиканском рок-фестивале "Bela music"»(руск.) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь : часопіс. — 16 марта 2009 года. — № 8/20619.

Спасылкі

правіць