Без Билета

беларускі музычны гурт
(Пасля перасылкі з BeZ bileta)

«Без Биле́та» (бел.: Без Білета, раней beZ bileta) — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 1998 годзе.[1][2]

Без Билета
beZ bileta на фестывалі “Fiesta Borealis” 22 ліпеня 2006 года, злева направа: Сяргей Бакавец, Віталь Артыст, Дзяніс Шураў, Дзяніс Стурчанка
beZ bileta на фестывалі “Fiesta Borealis” 22 ліпеня 2006 года, злева направа: Сяргей Бакавец, Віталь Артыст, Дзяніс Шураў, Дзяніс Стурчанка
Асноўная інфармацыя
Жанры рок, поп-рок, smart-pop
Гады 1998 — 2019
Краіна  Беларусь
Адкуль Беларусь
Мова песень руская, беларуская
Лэйблы West Records
Склад Віталь Артыст
Аляксандр Івашкевіч
Yan Weinstock
Таня Кушнер
Былыя
ўдзельнікі
Ягор Даронкін
Уладзімір Развадоўскі
Арцём Даронкін
Сяргей Бакавец
Юрый Рубанік
Аляксандр Гуляеў
Дзяніс Шураў
Павел Кудрын
Іншыя
праекты
Jitters, Rosary, Port Mone, Usplёsk, Paparis, Крамбамбуля, Litesound, NAVI, КонтраБанда
www.bezbileta.net

Гісторыя правіць

Каманда створана Віталем Артыстам у 1998 годзе.[3] Пачынаў гурт з беларускамоўнага фолку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі.[4] У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэнне гучання, якое, разам з тым, стала больш насычаным. Тры перыяда творчай эвалюцыі «beZ bileta» ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «Нарисована» (2004)[5] і сінгл «Поправка 22» (2006)[6]. Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.

Шматразова былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Дэбют года» (2000), «Песня года» (2001, «Мая краіна Беларусь»[7][8]), «Выканаўца года» (2008, Віталь Артыст), «Кліп года» (2008, «Мечтатели»), а таксама ў 2009: Рок-Карона (гурт года), «Кліп году» («Африка»), «Альбом году» («Africa»)[9]. Гурт мае каштоўны досвед выступлення на фестывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), ПольшчыБасовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[10][11][12][13]), Італіі («Spirit of Woodstock»), Германіі («Good-By»).

28 снежня 2019 года ў «Мінск-Арэне» адбудзецца юбілейны і апошні канцэрт пад назвай «20 гадоў»[14].

Творчасць правіць

Кліпы правіць

У «відэаскарбонцы» «beZ bileta» — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («Нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (режысёр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фестывалях у Нідэрландах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурта, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да «beZ bileta».

Віталь Артыст правіць

Лідар «beZ bileta» Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расійскага фільма 2006 года «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спектакль «После» мінскага тэатра «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сезон вядомага цыкла «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэкламы. Восенню 2006 года Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расійскага сэрыяла «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году[15].

Дзень безбілетніка правіць

Гурт вядомы штогадовым святкаваннем «Дня безбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазітыўнай і крэатыўнай дзеі[16]. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў[17]; конкурс рэміксаў на песні «beZ bileta», у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў свету; конкурс кавераў — такія акцыі ладзіліся Віталём Артыстам і яго камандай.[18] Так, пераможца акцыі «Дзень безбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце, які прайшоў 10 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар».[19][20]

У 2007 годзе Дзень безбілетніка быў адсвяткаваны ў канцэртнай зале «Мінск», і «Chiefs Band», «Hair Peace Salon», «Плато» і Атморави  (руск.) выйшлі на сцэну, каб павіншаваць «Без Билета» і спець яго каверы[21].

Ацэнкі правіць

Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калонцы на «БелаПАН» такую ацэнку творчасці гурта: «У 1999-м сапраўдным шокам было з’яўленне „Без Билета“ — я люблю іх да гэтага часу, няхай у іх засталося не так ужо і шмат таго, што так прыцягвала ў іх у той час»[22].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Зборнікі правіць

DVD правіць

  • Про самое негрустное на свете (2007)[23]

Сінглы правіць

Саўндтрэкі правіць

  • Саўндтрэк да кінафільма «Охота на пиранью» (Расія, 2006)
  • Саўндтрэк да спектакля «После» тэатра «ИнЖест» (2006)

Удзельнікі правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Зноскі

  1. @ЛОЭ_М. Без билета | Информация о группе, исполнителе | British Wave (руск.). britishwave.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  2. Замировская, Татьяна (2001). "Bez Bileta :: без билета домой". Музыкальная газета [руская] (6). Архівавана з арыгінала 2020-04-22. Праверана 2020-04-22. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. БЕЗ БИЛЕТА — официальный сайт группы / Биография (руск.)
  4. Без билета (руск.). experty.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2017. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  5. "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (7). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  6. Вагнер, Вера (2007-05-14). "Нестареющие «безбилетники»". БелГазета [руская] (19 (589)). Архівавана з арыгінала 2020-02-22. Праверана 2020-02-22. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  7. Еврорадио. Свое 10-летие супер-хит “Мая краіна — Беларусь” отметит новой версией (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  8. Еўрарадыё. Сваё 10-годдзе супер-хіт “Мая краіна — Беларусь” адзначыць новай версіяй . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  9. i_basovka@o2.pl (2010-03-14). "Музыка з кайфам „Без білета" ў Афрыку" (PDF). Ніва (11): 7. ISSN 0546-1960. Архівавана (PDF) з арыгінала 2020-03-19. Праверана 2020-03-19.
  10. p1xel. beZ bileta удостоены приза прессы на рок-фестивале в польском Олецко (руск.). xlam.by (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  11. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета [руская] (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  12. !SLAP!. “Дзень Безквітоўніка” . Жывы журнал (17 лістапада 2006). Праверана 24 кастрычніка 2018.
  13. Грудзько, Марыя; Пазьнякоў, Віктар. beZ bileta на польскім фэсьце Przystanek . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 17 сакавіка 2019.
  14. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  15. Ружечка, Александр; Декола, Надежда; Незванов, Анатолий. Вход свободный (руск.). СБ. Беларусь сегодня (24 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.
  16. с билетом на beZ bileta .... (руск.). Музыкальная газета (13 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
  17. Шульц, Міра; Tarantino. "Дзень безбілетніка - 2008". Фотарэпартаж . Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  18. Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше (руск.). БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  19. 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь "Дня безбилетника 2006" (руск.). TUT.BY (8 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  20. SLAP. Справаздача : “Дзень Безквітоўніка” . xlam.by (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  21. Aresha. День безбилетника 2007 (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (2007). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2019.
  22. Замировская, Татьяна. ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (руск.). БелаПАН (11 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  23. СкаZка; Содель, Жан. Самая негрустная на свете пресс-конференция с группой beZ bileta (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2007. Праверана 15 ліпеня 2020.
  24. beZ bileta рассекретили новый альбом (руск.). TUT.BY (23 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  25. Слэп. (2006). ""АЎСЯНКА, СЭР!"" [Oatmeal, sir!]. Музыкальная газета (10). Архівавана з арыгінала 2018-10-25. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  26. Конечно Паша - ну кто ж его не знает (руск.). hairpeacesalon.com (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць