Амні́стыя (ад грэч. αμνηστια — забыццё, дараванне) — вызваленне  (руск.) ад крымінальнай адказнасці, замена назначанага судом пакарання больш мяккім або зняцце судзімасці. Ажыццяўляецца на аснове акта вышэйшага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады ці кіраўніка дзяржавы. Можа быць агульнай для ўсіх асоб, засуджаных або прыцягнутых да крымінальнай адказнасці па шэрагу артыкулаў крымінальнага закону, або частковай (адносіцца да асоб, якія ўчынілі злачынствы толькі пэўнай катэгорыі). Ад амністыі адрозніваюць памілаванне.

Беларусь правіць

Да 1997 года права амніставаць у Беларусі меў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 году «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», у Беларусі з турмаў выйшлі каля 2,5 тыс. зняволеных. Яшчэ 8,5 тыс. асуджаным скарацілі тэрмін пазбаўлення волі. Паводле 12-га па ліку закона аб амністыі ў незалежнай Беларусі ад 9 ліпеня 2012 года, вызвалілі каля 10% агульнага ліку зняволеных у краіне[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Амні́стыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 320. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Амни́стия / Новиков С. Г. // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — С. 522—523. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Амни́стия // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 49. — 796, [3] с.; 17 см. — ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ). (руск.)
  • Келина С. Г. Амни́стия // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристь, 2001. — С. 40. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.) (руск.)