Арадзя

горад у Румыніі

Ара́дзя (рум.: Oradea), Надзь Варад (венг.: Nagyvárad), Гросвардэйн (ням.: Großwardein) — горад у Румыніі ў Крышане. Паводле даных перапісу 2002 года насельніцтва каля 206 тыс. чалавек (адзінаццатае месца ў краіне).

Горад
Арадзя
рум.: Oradea
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Жудзец
Каардынаты
Прымар
Ilie Bolojan
Заснаваны
1113
Ранейшыя назвы
Арадзя-Марэ
Плошча
111,2 км²
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
205077[1] чалавек (2007)
Шчыльнасць
1844 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0259, 0359
Паштовыя індэксы
410001–410609
Аўтамабільны код
BH
Афіцыйны сайт
oradea.ro (рум.)
Арадзя на карце Румыніі
Арадзя (Румынія)
Арадзя

Геаграфія правіць

Цэнтр рэгіёна Крышана, адміністрацыйны цэнтр павета Біхор. Горад размешчаны на мяжы з Венгрыяй, на Сярэднедунайскай нізіне ў даліне ракі Крышул-Рэпедэ (рум. Crişul Repede, венг. Sebes-Körös — Шэбеш-Керэш).

Гісторыя правіць

Упершыню Арадзя згадваецца пад лацінскай назвай Варадынум (лац.: Varadinum) у 1113 годзе. Крэпасць Арадзі, руіны якой захаваліся дагэтуль, упершыню згадана ў 1241 годзе ў сувязі з падрыхтоўкамі да абароны ад мангола-татараў. Аднак, толькі ў XVI стагоддзі паселішча пачало ператварацца ў горад.

У 1700-х гадах венскі інжынер Франц Антон Хілебрант спраектаваў забудову горада ў стылі барока. Пачынаючы з 1752 года ў горадзе была пабудавана вялікая колькасць будынкаў, сярод іх: рымска-каталіцкі сабор, Палац епіскапа, Музей зямлі Крыс (Muzeul Ţării Crişurilor).

У канцы Другой сусветнай вайны горад быў вызвалены 12 кастрычніка 1944 года войскамі 2-га Украінскага фронту падчас Дэбрэцэнскай аперацыі.

Эканоміка правіць

 
Гасцініца ў Арадзі.

Арадзя доўгі час была адным з найбольш паспяховых гарадоў у Румыніі, галоўным чынам дзякуючы свайму месцазнаходжанню на венгерскай мяжы — яна была варотамі ў Заходнюю Еўропу. Пасля 1989 года ў Арадзі пачаліся значныя эканамічныя пераўтварэнні, развіццё сферы паслуг.

Узровень беспрацоўя ў горадзе складае каля 6 %, гэта трохі ніжэй чым у сярэднім па Румыніі, але вышэй чым у цэлым у павеце Біхор (2 %). Арадзя ў наш час вырабляе прыблізна 63 % індустрыяльнай вытворчасці павета Біхор, складаючы прыблізна 34,5 % насельніцтва павета. Галоўныя галіны прамысловасці: мэблевая, тэкстыльная, абутковая і харчовая.

Транспарт правіць

У горадзе існуе тры трамвайныя маршруты і некалькі аўтобусных. Тры чыгуначныя станцыі. З Арадзі трамвай не даязджае да мяжы 6 км, а гарадскі аўтобус — 4 км.

Этнічны склад правіць

  • 1910: 69 000 (румын: 5,6 %, венграў: 91,1 %)
  • 1920: 72 000 (румын: 5 %, венграў: 92 %)
  • 1930: 90 000 (румын: 25 %, венграў: 67 %)
  • 1966: 122 634 (румын: 46 %, венграў: 52 %)
  • 1977: 170 531 (румын: 53 %, венграў: 45 %)
  • 1992: 222 741 (румын: 64 %, венграў: 34 %)

Архітэктура правіць

Старыя раёны горада галоўным чынам забудаваны будынкамі ў стылі барока эпохі Аўстра-Венгерскай імперыі. Ускраіны горада ўяўляюць сабой пабудовы часоў камунізму.

У 2002 годзе шматлікія гістарычныя будынкі былі адрэстаўраваны.

Гарады-пабрацімы правіць

Арадзя з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Нацыянальны інстытут статыстыкі, [1]
  2. Офіційний сайт міста Івано-Франківська

Спасылкі правіць