Ваўкавыя

рака ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ваўкавы́я, Ко́ласаўшчына[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Ваўкавыя
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 68 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля аграгарадка Войткавічы
 • Каардынаты 53°10′43,90″ пн. ш. 24°34′26,80″ у. д.HGЯO
Вусце Рось
 • Месцазнаходжанне Ваўкавыск
 • Каардынаты 53°09′42,75″ пн. ш. 24°25′13,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 4,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рось → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Ваўкавыскі раён
physical
Ваўкавыя
Ваўкавыя
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, поўны літоўскі аналаг — гідронім Vilkaujà (Вілкаўя) «Ваўчыная (рака)»[2], ад vilkas «воўк» (Vilk-av-ja > Vilkauja)[3]. На тэрыторыі Беларусі таксама балцкія «ваўчыныя» рэкі — Воўчас, Аўчоса, якія таксама маюць літоўскі аналаг Vilkesà (Вількеса)[4].

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Войткавічы, працякае праз горад Ваўкавыск, упадае ў Рось на яго паўночна-заходняй ускраіне. Вадазбор у межах Ваўкавыскага ўзвышша.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
  3. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 88.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць