Гомельскі тралейбус

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

Гомельскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Дата адкрыцця 20 мая 1962
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 31
Даўжыня кантактнай сеткі 146,4 км
Колькасць тралейбусных паркаў 2
Колькасць тралейбусаў каля 204
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў Белкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321, МАЗ-203Т
Кошт праезду 80/85 капеек
Кампанія-перавозчык КУП «Гарэлектратранспарт»
Сайт кампаніі http://get.gomel.by/category/novosti/

Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Гісторыя правіць

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), у 2006 годзе — 235 (на лініі 179), а ў 2017 годзе - 212.

Канфігурацыя сеткі правіць

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 3 верасня 2022 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 29 — гэта:

  • ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская
  • ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛЦП-5 — Праезд Куйбышаўскі;
  • ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛЦП-9 — прасп. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з «Пріорбанкам»);
  • ЛЦП-10 — пр-т Кастрычніка (ААТ «Таццяна»);
  • ЛЦП-11 — пр-т Касманаўтаў (раён Сельмаша);
  • ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛЦП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛЦП-17 — вул. Антошкіна
  • ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваны да пачатку 2023 года — некалькі падстанцый закансерваваны на стадыі будаўніцтва).
  • ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).
  • ЛЦП-26 — Механічная вул. (Новае жыццё);
  • ЛЦП-27 — Мікрараён «Шведская Горка»

Маршруты правіць

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 29 маршрут.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

Маршрут
Дэпо
Рэжым працы
Зноскі
1 Вакзал — САЛЕО-Гомель Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
2 Тэхнічны ўніверсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
3 Завод «Крышталь» — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
4 Вакзал — ЗЛіН Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
Вакзал — Корпус ліцця Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
5 Вакзал — Завод «Крышталь» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
6 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца/Часова зменены Кальцавы маршрут
7 Вакзал — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа/Часова адменены
Вакзал — Цэнтраліт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
8 Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа Кальцавы маршрут
9 Кленкаўскі — САЛЕО-Гомель Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
10 Вакзал — САЛЕО-Гомель Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
11 ЗЛіН — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
11б ЗЛіН — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
11в ЗЛіН — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
12 САЛЕО-Гомель — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Панядзелак — пятніца
12а САЛЕО-Гомель — Тэхнічны універсітэт Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
14 Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца Кальцавы маршрут
15 Вакзал — Валатава Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
16 Вакзал — Кленкаўскі Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
17 Кленкаўскі — Стадыён «Гомсельмаш» Тралейбуснае дэпо № 1 Штодзённа
19 Вакзал — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 2 Штодзённа
19а Вакзал — Парк «Фестывальны» Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
20 САЛЕО-Гомель — Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Штодзённа
21 Валатава — Завод самаходных камбайнаў Тралейбуснае дэпо № 1 Панядзелак — пятніца
23 Валатава — Хімзавод Тралейбуснае дэпо № 2 Панядзелак — пятніца
24 Клёнкаўскі - Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Панядзелак — пятніца
25 Клёнкаўскі - Сонечная Тралейбуснае дэпо № 1,2 Штодзённа
26 Вакзал — Новае Жыццё Штодзённа

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 24, 25, другое дэпо — маршруты 2, 6, 7, 7а, 8, 11, 11б, 11в, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 23, 24, 25.

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць


Спасылкі правіць