Давід Марсела Пісара Картэс (ісп.: David Marcelo Pizarro Cortes; нар. 11 верасня 1979, Вальпараіса, Чылі) — былы чылійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (1999—2015).

Футбол
Давід Пісара
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Марсела Пісара Картэс
Нарадзіўся 11 верасня 1979(1979-09-11)[1][2] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Чылі Чылі
Рост 168 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1998 Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс 41 (3)
1999—2005 Сцяг Італіі Удзінезэ 126 (14)
2001   Сцяг Чылі Універсідад дэ Чылі 6 (1)
2005—2006 Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 24 (1)
2006—2012 Сцяг Італіі Рома 148 (9)
2012   Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 5 (1)
2012—2015 Сцяг Італіі Фіярэнціна 83 (4)
2015—2016 Сцяг Чылі Сант’яга Уондэрэрс 9 (0)
2017—2018 Сцяг Чылі Універсідад дэ Чылі 52 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2015 Сцяг Чылі Чылі 46 (2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Сідней 2000 футбол
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец футбольнай школы клуба «Сант’яга Уондэрэрс». Дарослую кар’еру распачаў у 1997 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчах чэмпіянату. Пасля з 1999 па 2001 гады гуляў у складзе «Удзінезэ», а затым на правах арэнды ва «Унівэрсідад дэ Чылі».

У 2001 годзе зноўку вярнуўся ва «Удзінезэ». На гэты раз згуляў за каманду з Удзінэ наступныя чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Удзінезэ», быў асноўным гульцом каманды. На працягу 2005 і 2006 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Інтэрнацыянале».

У 2006 годзе заключыў кантракт з клубам «Рома», у складзе якога правёў наступныя шэсць гадоў сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Ромы» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул уладальніка Суперкубка Італіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Італіі. У 2012 годзе на правах арэнды гуляў за англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», з якім стаў чэмпіёнам Англіі.

У 2012 годзе далучыўся да складу «Фіярэнціны». Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Сант’яга Уондэрэрс», аднак праз год пакінуў каманду. У 2017 годзе далучыўся да «Універсідад дэ Чылі». У канцы 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная правіць

У 1999 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Чылі, у тым жа годзе прыняў удзел у Кубку Амерыкі. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі, дзе стаў бронзавым прызёрам.

У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі.

Дасягненні правіць

«Інтэрнацыянале»

«Рома»

«Манчэстэр Сіці»

«Універсідад дэ Чылі»:

Зноскі

  1. David Pizarro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Cortés Marcelo Pizarro // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Спасылкі правіць