Майкл Джэй Фокс (англ.: Michael J. Fox; 9 чэрвеня 1961, Эдмантан, Канада) — канадскі акцёр, прадзюсар, актывіст і акцёр голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Мак-Флая ў трылогіі «Назад у будучыню» (19851990); Алекса Кітана ў сіткоме «Сямейная сувязь» (19821989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» і аднойчы «Залаты Глобус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сіткоме «Спін-Сіці» (19962000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатых Глобуса» і дзве ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

Майкл Джэй Фокс
Michael J. Fox
Майкл Джэй Фокс у 2020 годзе.
Імя пры нараджэнні Майкл Эндру Фокс (англ.: Michael Andrew Fox)
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1961(1961-06-09)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Сцяг ЗША ЗША
Бацька William Fox[d]
Маці Phyllis Piper[d]
Жонка Tracy Pollan[d]
Дзеці Sam Fox[d], Aquinnah Fox[d], Schuyler Fox[d] і Esmé Fox[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 1982 года
Узнагароды

«Эмі»
(1986, 1987, 1988, 2000, 2009)


«Залаты глобус»
(1989, 1998, 1999, 2000)


Афіцэр Ордэна Канады
Афіцэр Ордэна Канады
IMDb ID 0000150
michaeljfox.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ — хвароба Паркінсона, што было адкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акцёрская дзейнасць Майкла значна скарацілася, бо сімптомы яго хваробы сталі больш сур'ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам даследаванняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 года шведскі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень медыцыны за яго працу ў справе прапаганды і збору сродкаў для лячэння хваробы Паркінсона[3][4].

З 2000 года Фокс у асноўным працаваў як акцёр голасу за кадрам у фільмах, як «Сцюарт Літл» і «Атлантыда: Згублены свет» і іншыя. 27 мая 2011 года Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасці і працы па збору сродкаў[5].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
ф Назад у будучыню Back to the Future Марці Мак-Флай
1989
ф Назад у будучыню 2 Back to the Future II Марці Мак-Флай
1990
ф Назад у будучыню 3 Back to the Future III Марці Мак-Флай
1993
ф Жыццё з Майкам Life with Mikey Майк Чэпмэн
2002
ф Траса 60 Interstate 60 містэр Бэйкер

Зноскі правіць

  1. Michael J. Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael J. Fox // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
  4. Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet Архівавана 30 верасня 2011.. Karolinska Institutet. Press Release.
  5. «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada

Спасылкі правіць