Мікалай Іванавіч Казека

беларускі трэнер па фрыстайле

Мікалай Іванавіч Казека, (нар. 5 красавіка 1950) — беларускі трэнер па фрыстайле, вучні якога заваявалі шэсць алімпійскіх медалёў. Чэмпіён СССР у скачках на батуце. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1990 года) [1]. Поўны кавалер ордэна Айчыны.

Мікалай Казека
Пол мужчынскі
Поўнае імя Мікалай Іванавіч Казека
Спецыялізацыя Скачкі на батуце (спартсмен)
Скачкі ў ваду (трэнер)
Фрыстайл (трэнер)
Нарадзіўся 5 красавіка 1950(1950-04-05) (74 гады)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і настаўніцы малодшых класаў Вольгі Дзмітрыеўны і галоўнага рэдактара Белдзяржвыдата Івана Дарафеевіча Казекі.

У юнацтве займаўся скачкамі на батуце. У 1965 годзе прымаў удзел у першых Усесаюзных спаборніцтвах у гэтым выглядзе спорту, якія праходзілі ў Ерэване. У 1972 годзе стаў чэмпіёнам СССР у скачках на батуце, неаднаразова быў прызёрам краіны.

Пасля заканчэння спартовай кар’еры Мікалай Казека спрабаваў сябе на пасадзе трэнера па скачках у ваду. У 1986 годзе стаў старэйшым трэнерам зборнай БССР па фрыстайле, у дысцыпліне «лыжная акрабатыка». З 1993 года — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі.

18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. Пасля гэтага яго пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі, а таксама перасталі браць на зборы нацыянальнай каманды.

Трэнерскія дасягненні правіць

Вучні Мікалая Казекі заваявалі на зімовых Алімпійскіх гульнях шэсць медалёў рознай вартасці, у тым ліку тры залатыя.

Алімпіяда Спартсмен Медаль
  Нагана-1998 Дзмітрый Дашчынскі   Бронза
  Солт-Лэйк Сіці-2002 Аляксей Грышын   Бронза
  Турыне-2006 Дзмітрый Дашчынскі   Серабро
  Ванкувер-2010 Аляксей Грышын   Золата
  Сочы-2014 Ала Цупер   Золата
  Сочы-2014 Антон Кушнір   Золата
  Пхенчхан-2018 Ганна Гуськова   Золата

Асабістае жыццё правіць

Жанаты. Сын — Аляксандр, спецыяліст у галіне штучнага інтэлекту, жыве ў Германіі.

Хобі: калекцыяніраванне марак, балет.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Трэнеры Архівавана 28 верасня 2015.
  2. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 г. № 262 «АБ узнагароджаннi групы спартсменаў i трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 474 [http: //www.pravo.by/pdf/ 2010-222 / 2010-222 (005-013) .pdf "АБ узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»] . Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15 студзеня 2012.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 1998 г. № 295 repub / sub22 / texe2671.htm «Аб узнагароджанні групы спартсменаў і трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі правіць