Но́вы Бы́хаў[1] (трансліт.: Novy Bychaŭ, руск.: Новый Быхов) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Новы Быхаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 543 чал. (2009)
Нацыянальны склад
беларусы, рускія
Канфесійны склад
праваслаўныя
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовыя індэксы
213348
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213836026
Новы Быхаў на карце Беларусі ±
Новы Быхаў (Беларусь)
Новы Быхаў
Новы Быхаў (Магілёўская вобласць)
Новы Быхаў

Гісторыя правіць

Вёска Новы Быхаў вядомая з XVI ст. як мястэчка. Належала Хадкевічам, пазней Слушкам. У 1685 г. Дамінік-Міхал Слушка прадаў маёнтак Новы Быхаў (інакш званае Тайманавам) Казіміру-Яну Сапегу, які, у сваю чаргу, у той жа год перадаў яго свайму старэйшаму сыну Ежы-Станіславу ў дзень ягонага вяселля. Новы Быхаў належаў Сапегам аж да 1820-х гг., калі быў прададзены Булгакам. У 1825 г. апошні ўладальнік Новага Быхава з роду Сапегаў Астах-Каэтан прымаў тут расейскага імператара Аляксандра I.

У 1742 г. 41 двор, у 1758 г. 19 двароў, 6 шынкоў, 3 крамы, сыраварня, ладзіўся кірмаш.

У 1772 г. налічвалася 92 двары, 734 жыхары, царква.

У 1858 г. жыло 435 жыхароў мужчынскага полу, была цагельня, млын, піцейны дом.

У 1864 г. у Новым Быхаве была адкрытая школа, пры якой у 1873 г. арганізаванае рамеснае аддзяленне.

У 1897 г. валасны цэнтр, 342 дамы, 2374 жыхары, хлебазапасны магазін (з 1882), 23 крамы, 2 ветракі, 2 шынкі, прыстань, царква, 2 сінагогі, 2х-класная царкоўна-прыходская школа.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі правіць