Сяргей Яўгенавіч Алейнікаў

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер

Сярге́й Яўге́навіч Але́йнікаў (нар. 7 лістапада 1961, Мінск) — выбітны савецкі і беларускі футбаліст.

Футбол
Сяргей Алейнікаў
Поўнае імя Сяргей Яўгенавіч Алейнікаў
Нарадзіўся 7 лістапада 1961(1961-11-07)[1][2] (62 гады)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1989 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 220 (31)
1989—1990 Сцяг Італіі Ювентус 30 (3)
1990—1992 Сцяг Італіі Лечэ 59 (2)
1993—1995 Сцяг Японіі Гамба Осака 85 (14)
1996 Сцяг Швецыі Адэвольд 5 (0)
1997—1998 Сцяг Італіі Карыльяна 9 (1)
1998 Сцяг Італіі Ананьі
Нацыянальная зборная[* 2]
1983—1984 Сцяг СССР СССР (алімпійская) 4 (1)
1983—1991 Сцяг СССР СССР 73 (6)
1992 Сцяг зборнай СНД па футболе СНД 4 (0)
1992—1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
1998—1999 Сцяг Італіі Ананьі
2000—2001 Сцяг Італіі Пантэдэра
2003 Сцяг Расіі Тарпеда-Металург
2003 Сцяг Расіі Віднае
2003—2005 Сцяг Італіі футб.акадэмія Каперціна
2006—2007 Сцяг Італіі футб.акадэмія Ювентус
2007—2008 Сцяг Італіі Крас (Фрыулі-Венецыя-Джулія)
2011—2012 Сцяг Італіі Крас (Фрыулі-Венецыя-Джулія)
2014 Сцяг Літвы Дайнава (Алітус)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра ФРГ 1988
Дзяржаўныя ўзнагароды
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера іграка правіць

Па ігравым амплуа — паўабаронца. Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989), «Ювентус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы), «Лечэ» (Італія) (1990/1991—1992/1993, 29 матчаў у Серыі A), «Гамба Осака» (Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў), «Адэвольд» (Удэвала, Швецыя) (1996, 5 матчаў). Пазней выступаў у аматарскіх італьянскіх клубах «Карыльяна» (Серыя C2) (1997/98) і «Ананьі Фантана» (Серыя D) (1998/99, ігрок/трэнер)

У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. У еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).

Кар’ера трэнера правіць

У сезоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (Серыя D). У сезоне 2000/01 — «Пантэдэру» (Серыя D). У 2003 годзе (да мая) — галоўны трэнер «Тарпеда-Металург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 года — галоўны трэнер у падмаскоўным клубе «Віднае». З снежня 2003 года — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Каперціна, Італія. Трэнер у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус» у Лечэ (з 2005 года). З чэрвеня 2007 года па 2008 трэнер італьянскай каманды «Крас» (6-ы дывізіён чэмпіянату Італіі). У 2011—2012 паўторна ўзначальваў гэты клуб.

У сакавіку 2014 быў прызначаны галоўным трэнерам каманды літоўскай А Лігі «Дайнава»[3]. Але справы «Дайнавы» ў чэмпіянаце пайшлі вельмі дрэнна — яна надзейна замацавалася на апошнім месцы без аніводнага ачка. У выніку ў маі 2014 Алейнікаў па сваёй ініцыятыве пакінуў алітускі клуб[4].

Дасягненні правіць

  • Чэмпіён СССР 1982,
  • фіналіст Кубка СССР 1987,
  • Віцэ-чэмпіён Еўропы 1988
  • Уладальнік Кубка Італіі 1990.
  • Уладальнік Кубка УЕФА 1990.
  • удзельнік чэмпіянату Еўропы 1992, чэмпіянатаў свету 1986 і 1990.
  • Лаўрэат прызоў за адзін з самых хуткіх галоў на чэмпіянаце свету 1986 (матч СССР — Венгрыя, 4-я хвіліна) і чэмпіянаце Еўропы 1988 (матч СССР — Англія, 3-я хвіліна).
  • Выступаў за зборную свету супраць зборнай Бразіліі ў матчы, прысвечаным 50-годдзю Пеле (Мілан, 1990 год).
  • 7 разоў уваходзіў у спісы лепшых футбалістаў СССР.
  • Тры разы прызнаваўся футбалістам года ў Беларусі (1984, 1986, 1988).
  • Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
  • Па выніках апытання да 50-годдзя УЕФА быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі за 50 гадоў.
  • У гонар футбаліста заснаваны Клуб Сяргея Алейнікава, у склад якога ён уваходзіць.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Алейников С. Е., Беленький Д. И. И жизнь, и слёзы, и футбол… — Мн., 1992.