Форум ціхаакіянскіх астравоў

Форум ціхаакіянскіх астравоў (англ.: Pacific Islands Forum) — міжурадавая арганізацыя, асноўнай мэтай якой з'яўляецца паглыбленне супрацоўніцтва паміж незалежнымі дзяржавамі Ціхага акіяна і прадстаўленне іх інтарэсаў. Форум быў заснаваны ў 1971 годзе пад назвай Паўднёваціхаакіянскі форум (англ. South Pacific Forum), але ў 2000 годзе для карэктнага адлюстравання геаграфічнага становішча яго членаў, якія знаходзяцца як у паўночнай, так і ў паўднёвай частках Ціхага акіяна, арганізацыя была перайменаваная ў Форум ціхаакіянскіх астравоў.

Форум ціхаакіянскіх астравоў

Членамі форуму з'яўляюцца Аўстралія, Вануату, Кірыбаці, Маршалавы Астравы, Науру, Новая Зеландыя, Ніуэ, Астравы Кука, Палаў, Папуа - Новая Гвінея, Самоа, Саламонавы Астравы, Тонга, Тувалу, Федэратыўныя Штаты Мікранезіі і Фіджы. З 2006 года асацыяванымі членамі ФЦА сталі заморскія тэрыторыі Францыі - Новая Каледонія i Французская Палінезія.