Царква

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Слова царква ў беларускай мове, як агулам ў германскіх і славянскіх мовах, паходзіць ад грэчаскага прыметніка Κυριακόν; kyriakon — «Божае; належнае Богу». Паводле Фасмера, у славянскія мовы слова трапіла праз германскія, у сучаснай нямецкай і англійскай гэта Church. У самой грэчаскай мове царкву называюць словам эклезія Ἐκκλησία; ekklēsia — «сход», якое толькі пераклад яўрэйскага קהל — «кагал», з грэчаскай слова царква ў лаціне Ecclesia і большасці моў раманскай групы, а таксама ў валійскай, армянскай, грузінскай, турэцкай і арабскай мовах. Таксама ад грэчаскага эклесія Ἐκκλησία; ekklēsia паходзіць назва эклезіялогіі — раздзела хрысціянскага багаслоўя, які вывучае пытанні звязаныя з царквой.