Юрый Вітольдавіч Шулейка

беларускі дзяржаўны дзеяч

Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (з 2021).

Юрый Вітольдавіч Шулейка
Сцяг Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Сцяг
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Анатоль Васілевіч Ліс
Нараджэнне 31 сакавіка 1968(1968-03-31) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.

У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам».

У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[1].

26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта[ru][2].

25 лютага 2022 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[3]. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[4].

Зноскі

  1. На Брестчине — новый губернатор: биография(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  2. Шулейка змяніў Ліса на пасадзе губернатара Брэсцкай вобласці
  3. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  4. ШУЛЕЙКО Юрій Вітольдович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.