Анатоль Васілевіч Ліс
Анато́ль Васі́левіч Ліс (нар. 1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама.
Анатоль Ліс | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
27 снежня 2014 — 26 студзеня 2021 | ||||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Канстанцін Сумар | |||
Пераемнік | Юрый Шулейка | |||
Адукацыя | Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Месца працы | ||||
Нараджэнне | 1 сакавіка 1958 (63 гады) | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
У 1990 — 1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса "Кастрычнік" Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У лютым 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. 27 снежня 2014 года прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.
Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў III склікання.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Ліс Анатоль Васільевіч (бел.)