Ян Цыкер (славацк.: Ján Cikker; 29 ліпеня 1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 21 снежня 1989) — славацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Народны артыст Чэхаславакіі (1966).

Ян Цыкер
славацк.: Ján Cikker
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 ліпеня 1911(1911-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1989(1989-12-21)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Чэхаславакія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Жанры опера
Выхаванцы Pavol Šimai[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
jan-cikker.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Навучаўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35), стажыраваўся ў Фелікса Вайнгартнёра ў Вене (1936—1937) і ў Віцезслава Новака ў Празе (1936—1939).

У 1939—1949 выкладаў у Браціслаўскай кансерваторыі. У 1945—1948 быў адначасна кіраўніком рэпертуарнай часткі опернай трупы Славацкага нацыянальнага тэатра. У 1951—1973 — прафесар Вышэйшай школы музычных мастацтваў у Браціславе.

Старшыня нацыянальнай Музычнага савета ЧССР.

Творчасць правіць

У творчасці спалучаў асаблівасці нацыянальнага музычнага фальклору з прыёмамі сучаснай заходнееўрапейскай кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 струнных квартэты. Пісаў музыку да драматычных спектакляў, кіно.

Узнагароды правіць

Лаўрэат Славацкай нацыянальнай прэміі (1945), Чэхаславацкай прэміі міру (1951), Дзяржаўнай прэміі імя К. Готвальда (1955, 1963, 1975), заслужаны артыст ЧССР (1961), народны артыст ЧСРР (1966)[5]. Прэмія Гердэра  (англ.) (Вена, 1966), Прэмія Мадача (Будапешт, 1966), Прэмія Міжнароднай музычнай рады — ЮНЕСКА (1979)[6].

Ордэн Працы (1971). Ордэн Людавіта Штура I ступені (2011, пасмяротна).

Ушанаванне памяці правіць

У Браціславе дзейнічае музей Яна Цыкера.

Зноскі

  1. а б Ján Cikker // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ján Cikker // Musicalics
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Циккер Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. Cikker, Ján (славацк.)(недаступная спасылка). Najkrajší kraj (20 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2020. Праверана 17 мая 2015.
  6. Prize laureates 1975—2004 (англ.). IMC-UNESCO International Music Prize. International Music Council. Праверана 17 мая 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць