Orka

газета
(Пасля перасылкі з Orka (1926))

Orka (бел.: Ворыва) — газета, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Мінску на польскай мове.

Orka
Тып газета
Мова польская

Газета з’яўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1—3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялян-палякаў (у 1926-1929 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, змяшчала матэрыялы пра жыццё, побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.

У газеце працавалі Стэфан Гельтман, Якаў Кірштэйн, Ю. Мірэцкі, Рамуальд Бржазоўскі, Браніслаў Вансоўскі, Генрык Жарскі, Андрэй Кашэўскі і інш.

Газета закрыта ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.

Выйшла 1 340 нумароў.

Вядомыя супрацоўнікі правіць

Літаратура правіць