Адміністрацыйны падзел Славакіі (1939—1945)

Адміністрацыйны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — падзел тэрыторыі Славакіі ў перыяд 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславакіі Славацкая краіна зменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога поўдзень дзяржавы адыходзіў да Венгрыі. Хутка па атрыманні незалежнасці Славакія апынулася ў вайне з Венгрыяй, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славакія згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.

Карта(недаступная спасылка) тэрытарыяльных страт Славакіі

Пасля прыняцця Закона № 190/1939 Славацкага законніка 25 ліпеня 1939 года ўнутранае дзяржаўнае кіраванне падзяліла тэрыторыю Славакіі на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 акруг (з іх 1 гарадская). Ніжэй акруговага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным з 1 студзеня 1940 года[1]. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а акругі — акруговы начальнік[2].

Падзел

правіць

Станам на 1 жніўня 1939 года існавалі наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (пералічаныя толькі жупы і акругі):

Браціслаўская жупа Нітранская жупа Трэнчынская жупа Татранская жупа Шарыска-Земплінская жупа Погранская жупа
Браціслава Нітра (цэнтр) Трэнчын (цэнтр) Ружамберак (цэнтр) Прэшаў (цэнтр) Банска-Бістрыца (цэнтр)
Модра Глогавец П’ешцяны Турч’янскі Святы Марцін Бардзеёў Зволен
Малацкі Злата-Мораўцы Мыява Дольны Кубін Гіралтаўцы Крэмніца
Голіч Топальчаны Нове-Места-над-Вагам Трсцена Сабінаў Банска-Шцьяўніца
Сеніца Пр’евідза Ілава Наместава Міхалаўцы Нова-Баня
Трнава Пухаў Ліптаўскі Святы Мікулаш Трэбішаў Крупіна
горад Браціслава (цэнтр) Паважска-Бістрыца Попрад Уранаў-над-Топляй Брэзна-над-Гронам
Вялікая Бытча Кежмарак Стропкаў Ловінабаня
Жыліна Спішска-Стара-Вес Гуменнэ Модры-Камень
Кусіцке-Нове-Места Стара-Любаўня Медзілабарцы Гнушця
Чадца Спішска-Нова-Вес Рэвуца
Банаўцы-над-Бэбраваў Левача Добшына
Гельніца

Зноскі

  1. Daniel Gurňák Regionálnogeografické špecifiká vývoja administratívneho členenia územia Slovenska(славацк.).
  2. Zuzana Brindzová PROCES VÝVOJA ÚZEMNEJ A SPRÁVNEJ KOHERENCIE SLOVENSKA(славацк.) // FINANČNÉ TRHY. — 2015. — № 2/2015. — ISSN 1336-5711.

Літаратура

правіць