Адольф Чэрны
Адольф Чэ́рны (чэшск.: Adolf Černý; 19 жніўня 1864, г. Градзец-Кралавэ, Чэхія — 27 снежня 1952) — чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Доктар філалагічных навук (1946). Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1925).
Адольф Чэрны | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1864[1][2][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1952[1][2][2] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, этнограф |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў настаўніцкі інстытут (1883). У 1898 годзе заснаваў часопіс «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культурнае і літаратурнае жыццё славянскіх народаў, у т.л. і беларусаў. У 1898—1904 загадчык Этнаграфічнага музея, у 1901—1920 гадах выкладчык славянскіх моў Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў беларускі фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў артыкул «Беларускі часопіс» (1906) і «3 Беларусі» (1909), прысвечаныя беларускім газетам «Наша доля» і «Наша ніва». У артыкуле «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літаратурны рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928— 29). Пераклаў на чэшскую мову асобныя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119060981 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 4,0 4,1 Nešpor Z., Vojtíšek Z., Klementová T. Malý slovník českých nekatolických náboženských osobností 20. a 21. století — Kalich, 2019. — С. 68. — 466 с. — ISBN 978-80-7017-261-2
ЛітаратураПравіць
- Саламевіч І. Чэрны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Черны М. Адольф Черный и белорусская литература // Białorutenistyka Białostocka, 2014, т. 6. — С. 51-68.