Адуванчык лекавы
Адуванчык лекавы[3], дзьмухавец лекавы[4] (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых).
Адуванчык лекавы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Taraxacum officinale Webb | |||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
НазваПравіць
Родавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.
Відавую назву officinále — лекавы, расліна атрымала ад лац.: officína -майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.
Народныя назвы адуванчык лекавы, малачай[5], адуванчык, багатка[6][7], коцікі, папок, дмухавец, дмухель[8][9], дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі[10][11][12], пупок[13].
Батанічнае апісаннеПравіць
Расліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.
ЭкалогіяПравіць
На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Дзьмухавец лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
ЛітаратураПравіць
- Кудрашова М. Адуванчык //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 40-41.