Азярэц (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Азярэ́ц[1] (трансліт.: Aziarec, руск.: Озерец) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Вёска
Азярэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807051
Азярэц на карце Беларусі ±
Азярэц (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Азярэц (Баранавіцкі раён)
Азярэц (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Азярэц (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе фальварак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя хутар у Чэрніхаўскай воласці.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • 1 двор, 9 жыхароў (1897)
  • 238 жыхароў (1959)
  • 135 жыхароў (1970)
  • 18 гаспадарак, 24 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць