Азёры (біялагічны заказнік)
Біялагічны заказнік «Азёры» — мясцовага значэння ў Дубровенскім раёне. Біялагічны заказнік заснаваны на землях Асінторфскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» з мэтай захавання ў натуральным стане ўнікальных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў росту журавіны балотнай, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Азёры | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 63,0 |
Дата заснавання | 8 снежня 2008 |
Апісанне
правіцьАгульная плошча біялагічнага заказніка мясцовага значэння «Азёры» складае 63 га.
На тэрыторыі заказніка забараняецца:
- правядзенне меліярацыйных работ, а таксама работ, звязаных са змяненнем натуральнага ландшафту і гідралагічнага рэжыму;
- здабыча торфу;
- скідванне неачышчаных сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе;
- выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў на корані, спальванне рэшткаў драўніны;
- пашкоджанне і знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці, парушэнне натуральнага глебавага покрыва, за выключэннем выканання лесагаспадарчых работ, а таксама работ па ахове і абароне ляснога фонду;
- нарыхтоўка дзікарослых раслін і (або) іх частак, за выключэннем збору ягад журавіны балотнай у адпаведнасці з заканадаўствам, збор і нарыхтоўка рэдкіх і знікаючых раслін;
- касьба;
- правядзенне суцэльных высечак лесу;
- прымяненне ядахімікатаў для барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін;
- стаянка механічных транспартных сродкаў, развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне асобных палатак або палатачных гарадкоў, іншых месцаў адпачынку па-за ўстаноўленымі месцамі;
- размяшчэнне адходаў у несанкцыянаваных месцах;
- размяшчэнне жылой забудовы, памяшканняў для часовага пражывання (садовых домікаў, дач).
Сучасны стан: у натуральным стане. У паўднёвай частцы — старая высечка.
Гідрасетка: адсутнічае, за выключэннем гідрарэсурсаў тарфяной залежы.
Наяўнасць ягаднікаў: на пераходным і верхавым балоце — журавіны 15-50 %, чарніцы — 5-50 %, брусніцы — 15-40 %. Па мінералцы — чарніцы — 5-60 %.
Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, цецярук, глушэц, куніца.
Праходнасць: па цяжкасці — сярэднепраходнае, глейкае.
У Чырвоную кнігу РБ занесены:
- расліны — вахта трохлістая;
- птушкі — сустракаюцца ў пералёце, а таксама ў гнездавы перыяд — шэры саракапут — 1 пара, чорны бусел — 1 пара, трохпальцы дзяцел — 1 пара, шэры журавель — 1 пара.
Літаратура
правіць- Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры» // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / склад. Н. А. Дударава. — Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. — С. 32-33.
- Дубровенский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 18.