Ай
Ай (руск.: Ай, башк.: Әй[1]) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале, левы і самы буйны прыток ракі Уфа (басейн Камы).
Ай | |
---|---|
руск. Ай, башк. Әй | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 549 км |
Басейн | 15 000 км² |
Расход вады | 84 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Паўднёвы Урал |
• Каардынаты | 54°39′11″ пн. ш. 59°06′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уфа |
• Месцазнаходжанне | за 382 км ад вусця Уфы |
• Каардынаты | 56°07′41″ пн. ш. 57°40′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уфа → Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Чалябінская вобласць, Башкартастан |
Код у ДВР | 10010201012111100021467 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 549 км (з іх: 271 км у Чалябінскай вобласці, 278 км у Рэспубліцы Башкартастан), агульнае падзенне — 714 м, плошча вадазборнага басейна — 15 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні памяншаецца з 4,3 % у вытоку да 2,2 % каля сяла Лакло і да 1,3 % у ніжнім цячэнні. Па фізіка-геаграфічных умовах басейн ракі дзеліцца на горную (ад вытоку да вёскі Лакло Салавацкага раёна) і раўнінную (да вусця) часткі. Выток ракі знаходзіцца на Паўднёвым Урале, у балоце Журавіннае, у седлавіне паміж хрыбтамі Урэньга і Аваляк[2]. Перасякае шэраг горных хрыбтоў, працякае па Юрузана-Айскай раўніне і Уфімскаму плато. Упадае ва Уфу за 382 км ад яе вусця. Сярэдні расход вады ў вусці складае 84[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 2,651[2] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў красавіку[2].
У басейне Ая 48 рэк даўжынёй больш за 10 км, 177 азёр агульнай плошчай 31,7 км², два вадасховішчы і вялікая колькасць сажалак[2]. Сярод прытокаў: Юрак, Чорная, Цесьма, Бярозавая, Куваш, Тундушка, Куса, Вялікі Багруш, Вялікая Арша, Вялікая Сатка, Іструць, Каменка, Улуір, Лакла, Сунга, Ішменька, Анзяк, Сікіязік, Тандак, Кігі, Кушкаяк, Вялікі Ік, Лемазы, Ака, Мелекас, Югуз[3].
Зноскі
- ↑ Балков В. А. Ай, река // Башкирская энциклопедия Архівавана 23 жніўня 2016. (руск.)
- ↑ а б в г д Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Ай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Река Ай // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
правіць- Ай // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 17. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)