Адкрыць галоўнае меню

Айдар[1] — рака, якая цячэ па тэрыторыі Белгародскай вобласці Расіі і Луганскай вобласці Украіны, левы прыток Северскага Данца. Плошча басейна 7420 км². Расход вады — 15,4 м³/с. Ухіл 0,34 м/км.

Бярэ пачатак на паўднёвых схілах Сярэдне-Рускага ўзвышшы ля сяла Новааляксандраўка Ровеньскага раёна Белгародскай вобласці, упадае ў Северскі Данец за 344 км ад яго вытока. Верхняе цячэнне зарэгулявана Новааляксандраўскім вадасховішчам (плошча 72 га, аб’ём вады 2,32 млн м³).

Працягласць ракі — 264 км, у тым ліку ў межах Белгародскай вобласці — 65 км. У Белгародскай вобласці на Айдары знаходзяцца населеныя пункты: хутар Клінава, хутар Азёрны, сяло Нагольнае і сяло Айдар Айдарскага сельскага паселішча. Найбуйнейшы населены пунк на рацэ — горад Старабільск.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — карта Луганскай вобласці